Архіў

Паштовая скрынка

№ 05 (126) 1999 г.


Л.Ахр. зь Берасьця. Вы асучасьнілі цытаты зь Леніна. Як жа нам тады гэта друкаваць? Цытатамі нельга распараджацца абы-як. Думкі Вашыя бярэм пад увагу і перадамо тым, каму трэба, каб узялі пад увагу.

 

Міхаілу І. з Холмечы. Цяпер рэдакцыя не прадае кніжок, але мы зьбіраемся вярнуцца да гэтай практыкі. Фактычна ўсе кнігі апошніх гадоў, што яшчэ ёсьць у продажы, можна замовіць у фондзе «НН» праз пошту: а/с 71, Менск, 220123. Мы перадамо ім Ваш ліст, каб яны выслалі сьпіс таго, што маецца. Адрас кнігарні «Падпісныя выданьні»: пр.Скарыны 14, Менск, 220050. Але ў Рэчыцы ж таксама павінна быць кнігарня, у якой можна на энцыкляпэдыі падпісацца, дык, мабыць, выгадней там. Калі будзеце ў Менску, можна паспрабаваць зьвярнуцца таксама ў выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя». У іх там непасрэдна мусіць быць таньней: вул.Скарыны 15а, Менск, 220072.

 

Аляксандру Н. зь Пецярбургу. Перакладзенае Вамі апавяданьне пачынаецца: «Даўно калісьці давялося мне наведаць псыхіятрычную бальніцу Ўлёры, якую тамтэйшыя жыхары дасьціпна называлі «вар’ятняй». Наведаў не таму, што прагнуў пабачыць няшчасных хворых, а дзеля таго, каб перадаць невялічкую пасылку роднаму дзядзьку, які хварэў на нэрвы». Або ў перакладзе конь не валяўся, або Вінцэсь М. маніць, пішучы, што творы Аголы пазначаныя «тонкім псыхалягізмам».

 

Газэце «Р-я Б-ь». Постмадэрнізм – гэта калі разумеюць тысячы, а сьмяюцца мільёны.

 

Васілю Ц. зь Менску. Такі тонкі сьцёб ня ўсе зразумеюць.

 

Андрэю Ю. з Горадні. Летась былі надрукаваныя дзёньнікавыя запісы розных асобаў — ад Панчанкі да Коржа. Вашыя, на жаль, сваёй патрабавальнасьцю, дзяржаўна-гаспадарчым клопатам і адвольнымі пералікамі «правільных» герояў нагадалі запісныя кніжкі Алеся Адамовіча. Вось Вам чатыры цытаты з Адамовіча, параўнайце: «... калі чуеш, што двухтомнік Быкава перакладзены ў Кітаі, разумееш, што можа, можа беларуская літаратура гаварыць і там, дзе яе слова асабліва патрэбна. Выходзіць са сваім антываенным словам як мага далей (вось як Быкаў — у Кітай). Гэта павінна быць справай грамадзян. нашага сумленьня»; «Вясковая літаратура папярэднічала важнейшаму рашэньню — заняцца нарэшце нечарназем’ем. Ну, а якія мы не ўзьнялі праблемы, пакуль ня ўперліся ў іх ілбом: гэта аб уласнай гаспадарцы калгасьнікаў. Перлі да канца разам з чыноўнікамі, пакуль не дажыліся да закрытага стала заказаў пры СП»; «Неужели те стороны, те правительства, ученые, промышленники, которые готовы принимать участие в СОИ, не осознают, что, создав эту систему, люди отдадут жизнь, судьбу в руки роботов, компьютеров»; «Вазьміце сучасных — Броўку, Быкава, Танка, Панчанку, Барадуліна, Стральцова, Казько, Чыгрынава і іншых, яны выдатная атэстацыя беларускай літаратуры — як белар., высокаразьвітай: глыб. псыхал., філяз. бачаньне сьвету і г.д.». Як у Вас, толькі вэктары зьмененыя, а новага нічога Вы ня кажаце. І ў Вас, і там, дарэчы, гэтыя рысы слабей вытыркаюцца ў расейскамоўных, а мацней у белмоўных запісах. Дзёньнік можа быць пісаным з разьлікам на публікацыю або інтымным. Ваш нібыта інтымны, але ствараецца ўражаньне, што пісаўся з улікам будучага друку. Выходзіць няшчыра, быццам над Вамі і аркушам стаяў нехта трэці і пільнаваў, каб Вы адкрылі сваю душу «ў луччым відзе». Вы просіце падправіць пунктуацыю, не парушаючы стыль. Але ж пунктуацыя – гэта і ёсьць стыль, гэта самая праўда. Нішто так ня здраджвае, як пунктуацыя. І ці чыталі Вы ўспаміны В.Стомы-Сініцы ў «Полымі» 9—12/1998, якія называюцца «Маё мястэчка»?

 

Дзянісу Дз. з Гомеля. Любыя антысэміцкія намёкі брыдкія.

 

Кастусю Т. зь Менску. Зьвярніцеся ў рэдакцыю па ганарар.


Каментары

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»2

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік16

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы3

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

Дабрацца маршруткай з Гродна ў Віцебск можна будзе без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне4

У Магілёве на пераходзе насмерць збілі двух пешаходаў1

Падатковая злавіла таксіста, які вазіў ад вакзала ў Мінску да Ждановіч за 105 рублёў. Ён трапіў на 180 тысяч9

У дзень выбараў у Мінску грамадскі транспарт будзе бясплатным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»2

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Галоўнае
Усе навіны →