Архіў

Зьміцер Бартосік. Уражаньні — пасьля

№ 10 (131) 1999 г.


Уражаньні — пасьля

 

У Вiльнi экспануецца «Грунвальдзкая бiтва». Афiшы, эфiр i друк не пакiдаюць нiякай магчымасьцi застацца па-за падзеяй. Усё зроблена для таго, каб кожны чалавек хоць аднойчы спрычынiўся да вялiкага. Мае тутэйшыя сябры папракнулі: як так — не пабачыць сапраўднага Матэйку! Адзiн зь іх агітаваў памерамi палатна».Ты толькi ўявi сабе — пяцьдзясят квадратных мэтраў. Гэта ж больш чым уся твая кватэра!» Мая кватэра сапраўды меншая. Але ж пайшоў я ў музэй з мэтаю ўразiцца чымсьцi большым.

Стоячы ў чужамоўным натоўпе, у да бляску адрэстаўраваным Арсэнале, сярод пышнага хараства жырандоляў ды кiлiмаў i насупраць вялiкага князя, вельмi падобнага да паэта Анатоля Сыса, я думаў пра адно. Ня ўражвала. Малады, рыхтык рок-музыка, экскурсавод тлумачыў па-лiтоўску, абводзячы чырвоным лiхтарыкам старанна выпiсаныя гiстарычныя партрэты. А ў мяне ад iх сузiраньня, хоць ты трэсьнi, не абуджалася нiводнай эмоцыi. Я стаяў перад выяваю вялiкага трыюмфу, быццам перад тэатральным макетам. Можа, уся справа ў тым, што на карціне сярэднявечнае сечы няма ані кроплі крыві? Я паспрабаваў ва ўяўленьні падключыць да ўбачанага гук. Крыкi, лязгат зброi, тупат коней. Але й гэта не атрымалася. Я бачыў адно застылах маўклiвых натуршчыкаў у цiшынi майстэрнi.

І тут згадалася iншае. Позьняя восень пазамiнулага году. Ворша,куды мяне запрасiлi пасьпяваць. Шэрая савецкая вулiца ўздоўж Дняпра. I стары, абязьвежаны брудназялёнага колеру касьцёл. Я зайшоў у гэты храм, дзе ад былога хараства не засталося й сьледу. Старая манашка-місiянэрка цiха павiталася са мною на польска-беларускай мяшанцы. Пэўна, з жаданьня чым-небудзь мне паспрыяць яна запыталася, цi бачыў я карцiну «Бiтва пад Воршай»?

У былой бакавой каплiчцы, на нетынкаванай сьцяне, у паўзмроку, нібы абраз, вiсела невялiкая рэпрадукцыя вядомай карцiны невядомага мастака. Намаляваная з той доляю ўмоўнасьцi ў выявах людзей i з такой дакладнасьцю ў кампазыцыi, зь якою мог пiсаць толькi ўдзельнiк пабоiшча, што адбылося ў некалькiх вёрстах уверх па Дняпры i ў некалькiх стагодзьдзях таму. Але час драбнеў перад прасторай. Тым больш — тут бiлiся, магчыма, i мае продкi. І тут сам сабою «ўключыўся гук»: крыкi, лязгат зброi, тупат коней... Колькi ж я тады прастаяў, вывучаючы карцiну, аб якой раней толькi чуў? Само месца й антураж быццам ператварылi для мяне рэпрадукцыю ў арыгiнал.

Так, я нiколi ў жыцьцi больш ня ўбачу сапраўднай «Грунвальдзкай бiтвы». Але сказаць, што я нiколi ня бачыў сапраўднай «Бiтвы пад Воршай», таксама не магу. Зрэшты, цi можна ўвогуле казаць пра стопрацэнтовае бачаньне ў адносiнах да мастацтва. Можа з часам і мой культпаход на Матэйку ажыве ў памяці ўражвальным успамінам?

Зьміцер Бартосік


Каментары

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць