Архіў

Сяргей Шупа. Кучма — беларус

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 

Сяргей ШУПА

Кучма — беларус

 

Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, здавалася б, ня маюць дачыненьня да беларускага культурнага кантэксту. Аднак пару тыдняў таму, напярэдадні першага туру, адбылася адна падзея, якая мусіла б знайсьці шырокі водгук у Беларусі.

А падзея гэтая — рэпартаж расейскага тэлеканалу НТВ з роднай вёскі Леаніда Кучмы. Пад час гутарак з аднавяскоўцамі ўкраінскага прэзыдэнта выявіўся яскравы факт — усе ўдзельнікі сюжэту гаварылі па-беларуску. Гэта была чыстая — без украінскіх або расейскіх дамешак — беларуская мова. Ясная справа, што ні аўтары сюжэту, ні расейскія гледачы не зьвярнулі на гэты нюанс ніякае ўвагі — нічога дзіўнага, што ва Ўкраіне гавораць не па-расейску. Магчыма, што і ўкраінскія гледачы паставіліся да гэтага спакойна — мала якія бываюць украінскія дыялекты.

Тым часам паўночная Чарнігаўшчына — колішняя Северская зямля — усімі моваведамі заўсёды залучалася ў беларускі моўны абшар. Яна належыць да зоны сярэднебеларускіх гаворак, што, дарэчы, выразна чулася ў рэпартажы. Аўтары сюжэту зазначалі, што зусім побач тут — мяжа з Расеяй. Цалкам магчыма, што калі заехаць за тую мяжу, можна будзе пачуць тую самую мову. Пра блізкасьць беларускай мяжы НТВ і не прыгадвала — для расейцаў гэта ўжо нібы й не мяжа...

Кучмавы аднавяскоўцы амаль аднагалосна зьбіраліся галасаваць за земляка — нават тыя, хто наракаў на цяперашняе жыцьцё й парадкі. Адзіным заўзятым апанэнтам Кучмы і агітатарам за ягонага суперніка Сіманенку быў мясцовы камуніст. Ён быў і адзіны, хто гаварыў не па-беларуску.

Што ж нам з усяго таго? Ды, бадай, нічога. Можна цешыць сябе думкай, што Леанід Кучма нарадзіўся і нейкую частку жыцьця пражыў у беларускамоўным асяродзьдзі — можа й сам нейкі час гаварыў толькі па-беларуску, бо йнакш ня ўмеў. Укладальнікі сьпісаў нашых славутых суродзічаў могуць сьмела прыпісаць ягонае прозьвішча туды, дзе ўжо Міхась Глінка й Тодар Дастаеўскі, Адам Міцкевіч і Гіём Апалінэр, Айзэк Азімаў і Ўэйн Грэцкі. Прынамсі цяпер Леанід Кучма будзе заўсёды выклікаць у мяне беларускія асацыяцыі.

Украінцы, бывае, пытаюцца ў нас — канфідэнцыйна, як пра нешта інтымнае і не зусім прыстойнае: «А гэты, ваш, Лукашэнко, выпадкам не ..?» Слова «ўкраінец» нават не вымаўляецца — страшна і сорамна, калі раптам праўда. «Ня бойцеся, гэты — наш, чый жа яшчэ...» — супакойваем мы. А цяпер во можам яшчэ й сказаць: «А гэты ваш — дык ён таксама наш. Але за гэтага хоць ня так сорамна...»


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць