Архіў

Севярын Квяткоўскі. Каляндар

№ 33 (154), 6 — 13 сьнежня 1999 г.


 

КАЛЯНДАР

 

1774. Два першыя гады расейскае акупацыі. Пакуль яшчэ нічога не зьмянілася ў штодзённым жыцьці краіны. «Абмежаваны кантынгент» расейскіх войскаў знаходзіцца на тэрыторыі ВКЛ з 1764 году. Дазвол на разьмяшчэньне даў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які ў 1764-м заступіў на пасады Кароны й Княства.

Паводле сучасных азначэньняў, Панятоўскі ў 60-х гадах XVIII ст. памкнуўся правесьці буржуазна-дэмакратычныя рэформы ў Рэчы Паспалітай, даць эканамічныя й палітычныя вольнасьці гарадам, то бок купцам-мяшчанам. А з адваротнага боку — спарадкаваць войска, суды, скарбніцы. Усё разам — узмацніць дзяржаву. Гэтыя захады азначалі скарачэньне шляхецкае волі, наступ на магнацкія «дзяржавы ў дзяржаве». Панятоўскі даўмеўся да таго, што ў 1768 годзе ўвёў сьмяротнае пакараньне за забойства прыгоннага халопа!.. Больш за тое, ён распачаў падрыхтоўку рэформы Сэйму і ўрэшце паквапіўся на самае сьвятое: зраўняў у правох з каталікамі некаталіцкае насельніцтва краіны. «Праўдзівыя патрыёты» ня вытрымалі гэткага таптаньня старыны і ў тым жа 1768 годзе ў падольскім мястэчку Бар заснавалі сваю Канфэдэрацыю. Па-сучаснаму кажучы, узьнялі антыўрадавы мяцеж, які цягнуўся аж да 1772 году. Тады войскі Кацярыны ІІ прыйшлі на дапамогу суседняй дзяржаве дзеля «захаваньня канстутыцыйнага ладу». Дапамагчы дапамаглі, а сысьці «забыліся».

Яшчэ ніхто ня ўцяміў, што насамрэч адбылося з краінай. Сучасныя гістарычныя кніжкі даюць мала канкрэтыкі пра паспалітае жыцьцё таго пэрыяду. Ці нашым дасьледнікам нецікава, ці сапраўды быў час зацішша?

Як бы яно ні было, у 1774 годзе жыцьцё працягваецца. Квітнеюць прыватныя і школьныя (клерыкальныя) тэатры. У Нясьвіжы, Слоніме, Горадні, Вільні ставяцца айчынныя і перакладныя п’есы. П’есы пішуць па-польску і лацінску, але з частымі інтэрмэдыйнымі беларускамоўнымі ўстаўкамі.

Гарадзенскі тэатар Тызэнгаўзэна пераяжджае ў вёску Гарадніца. Пакуль пераважаюць італьянскія артысты, але празь некалькі гадоў заявяць пра сябе «нашы».

У Жыровіцах мясцовы мастак Шашалевіч скончыў росьпіс храму Ўзьнясеньня.

Беларускі шляхціц Караль Князевіч паступае ў Варшаўскую рыцарскую школу. Ён мае багата часу для навукі. Да ягонага першага бою з расейцамі застаецца цэлых 18 гадоў.

Севярын Квяткоўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі10

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт1

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць