Архіў

Міхал Залескі. Добрага здароўіца

№ 5 (162), 31 студзеня — 7 лютага 2000 г.


 

пазытывы

Добрага здароўіца

 

Да эпідэміі грыпу сёлета ідзе падрыхтоўка, як да якога рэфэрэндуму. Ахоп насельніцтва хваробай плянуецца аналягічны. Паведамленьні СМІ. Афіцыйныя ўлёткі. Зьявіліся нават «нефармалы»: па тралейбусах сноўдаюцца агенты кампаніяў, здольных даставіць вам дахаты што заўгодна, абы шаноўны кліент не апынуўся ў асяродзьдзі носьбітаў злоснага вірусу.

Спэцыяльнай дзяржаўнай статыстыкі асобна па грыпе ваш карэспандэнт шукаць ня стаў. Здаецца, нават спэцыялісту не заўсёды лёгка зразумець, на што пакутуе пацыент: на грып, ці ВРВІ. Тым больш, што пры вызначэньні дыягназу ўчастковы эскуляп часьцей за ўсё з прыбораў мае тэрмомэтар і лісток непрацаздольнасьці, а пад дзьвярыма ягонага офісу гамоніць агрэсіўная чарга.

Відавочна, што ў распаўсюджаньні хваробы назіраюцца вялікія ваганьні ад году да году. Зразумела таксама, што гэткія рэчы, як эпідэміі, зьвязаныя з эканомікай вельмі ўскосна. Наш славуты зямляк, бацька космабіялёгіі А.Чыжэўскі суадносіў іх са зьмяненьнямі інтэнсыўнасьці прамянёў і хваляў з космасу. Паводле ягонай тэорыі, наступным годам імавернасьць мацнейшай за сярэднюю хвалі захворваньняў вышэй, чым сёлета.

Але нябачныя хвалі, прамяні і розныя там імавернасьці далёкія ад інтэрэсаў паспалітага чалавека. Начальства — крыху бліжэйшае за космас. Яно ўплывае на грып празь дзяржаўны бюджэт. За грошы, сабраныя ў ім з нас, грэшнікаў, жывуць 43000 лекараў і 110000 іхных памочнікаў.

З улікам усіх крыніцаў фінансаваньня бюджэт сыстэмы аховы здароўя вызначаны ў памеры прыкладна 5% ад ВУП, што складае блізка 78% ад таго, што патрэбна галіне, паведаміла начальнік плянава-эканамічнага ўпраўленьня Мінздраву К.Маўчан.

Мы павінны радавацца з усім Мінздравам, бо атрымаем ня меней, чым трэба, а болей, чым летась, калі дзяржаўныя выдаткі на ахову здароўя складалі прыблізна 4% ад ВУП.

Дарэчы, радасьць лекараў не бязьмежная. Ім крыўдна, што тыя, хто штодня скардзіцца ім на здароўе, у сярэднім зарабляюць на 30% болей. Пра мэдыкаў, якія толькі распачалі сваю практыку, і казаць няма чаго. У кастрычніку 1999 г. яны атрымалі па 9 мільёнаў.

Ежце, адным словам, ад грыпу часнык.

Міхал Залескі


Каментары

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты23

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць