Спорт11

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі

Рамэлу Лукаку выйшаў на замену і за 21 секунду арганізаваў гол.

Рамэлу Лукаку. Фота: Alex Grimm/Getty Images

На чэмпіянаце свету ў бой уступілі тры мусульманскія зборныя.

Спачатку Егіпет даў бой Бельгіі. Матч адкрыўся голам-прыгажуном Эмама Ашура. 

На 66‑й хвіліне на замену выйшаў зорны бельгійскі форвард Рамэлу Лукаку і ўжо праз 21 секунду арганізаваў гол. 

Здавалася, гэта сам гулец «Напалі» забіў з першага дотыку. Але аказалася — аўтагол. Бельгіец націснуў на двух абаронцаў егіпцян, і Махамед Хані зрэзаў мяч ва ўласныя вароты — 1:1.

Уругвай згуляў з такім жа лікам — 1:1 — унічыю з Саудаўскай Аравіяй, прыйшлося таксама адыгрывацца.

Іран — Новая Зеландыя — 2:2. У Новай Зеландыі дубль у гульца шатландскага «Мозэруэла» Элайджы Джаста. Гэта ўжо чацверты дубль на чэмпіянаце свету. 

Нагадаем, што ўчора таксама ўнічыю згулялі Іспанія і Каба-Вердэ — 0:0.

Сёння на чэмпіянаце свету — суперматч: Францыя — Сенегал (пачатак а 22‑й па Мінску).

На ЧС-2002 сенегальцы сенсацыйна і прыгожа дайшлі да 1/4 фіналу, а ўзімку гэтага года выйгралі Кубак Афрыкі, але перамогу праз тры месяцы забралі і прысудзілі Марока, што выклікала скандал і моцны розгалас.

Каментары1

  • Жвір
    16.06.2026
    Фламандцы гулялі моцна, валодалі ініцыятывай, востра атакавалі, мелі неблагія моманты, а з рэалізацыяй поўны правал. Ператрымлівалі мяч, дзе трэба было наносіць удар, злоўжывалі залішнімі перадачамі. Цікава паназіраць, як складзецца іх лёс далей, мяркую, што на сюрпрызы яна здольныя... Егіптосы ж рабілі акцэнт на контратаку.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць