Усяго патроху

Ад сьпёкі паветра ў гарадах стала небясьпечным для здароўя

Спэцыялісты раяць не праветрываць кватэраў, а таксама не гуляць у раёне аўтадарог, каналаў і вадасховішчаў.

Спецыялісты раяць не праветрываць кватэры, а таксама не гуляць у раёне аўтадарог, каналаў і вадасховішчаў.

Спёка, якая назіраецца ў нашай краіне апошнія два тыдні прывяла да павышэнне ўзроўню небяспечных рэчываў у гарадскім паветры. Гэта тычыцца такіх распаўсюджаных газаў, як аміяк, аксіды вугляроду, серы і азоту.

Дарэчы, ў Віцебску і Гомелі было зафіксавана перавышэнне існых нормаў колькасці фармальдэгіду ў паветры ў 23 разы. На гэты момант у Мінску адзначана павышэнне нормаў аміяку ў раёне парку Чалюскінцаў, а на плошчы Свабоды — лятучых арганічных спалучэнняў.

Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю нават «папрасіў» буйныя беларускія прадпрыемствы «знізіць актыўнасць» і перадухіліць павышэнне ўзроўня забруджвання. Багдана Казярук, начальнік аддзела прагназавання ўзроўню забруджвання паветра, спадзяецца, што з’ява будзе насіць часовы характар.

Спецыяліст Рэспубліканскага цэнтра сцвярджае, што гэтыя рэчывы заўсёды прысутнічаюць у паветры, асабліва ў вялікіх гарадах. Прычым пакутуюць звычайна людзі з праблемным здароўем:

«Больш за ўсё пакутуюць сталыя людзі, таксама з хранічнымі захворваннямі і дзеці. Але ўсё залежыць ад колькасці небяспечных рэчываў у паветры. Вось у гэты перыяд, калі ўжо тры тыдні стаіць спёка, павысіўся ўзровень заражэння паветра дыяксідам азота і фармальдэгідам. Асабліва ў раёне аўтадарог».

У Беларусі пакуль яшчэ ніхто не звяртаўся па адмысловую дапамогу ў сувязі з забруджаным паветрам. Каб пазбегнуць нават магчымасці пэўнага дыскамфорту спецыялісты раяць не праветрываць кватэру і не знаходзіцца ў месцах з заведама брудным паветрам:

«Не зафіксаваны выпадкі, каб хто‑небудзь скардзіўся, што стала дрэнна, бо паветра забруджана. Што трэба рабіць? Неабходна як мага хутчэй выйсці з гэтага месца. Не гуляць у раёне аўтамагістраляў. Яшчэ зараз ёсць спецыфічны пах у раёне каналаў і вадасховішчаў — ідуць працэсы гніення і раскладання. Трэба папросту кватэру менш праветрываць. Да таго ж, павесіць сетку на вокны і ўвільгатняць яе».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць