Архіў

Тыдзень нашага жыцьця

№ 33 (190), 14 — 21 жніўня 2000 г.


 

Тыдзень нашага жыцьця

 

Незалежныя кандыдаты ідуць на выбары

 

Апазыцыя ініцыявала збор подпісаў за рэфэрэндум у падтрымку «чатырох пунктаў» умоваў свабодных выбараў. Ладзіць акцыю Каардынацыйная Рада Дэмакратычных Сілаў, пачацца яна мае на пачатку верасьня і мае на мэце прыцягчы ўвагу грамадзкасьці да недэмакратычнасьці парлямэнцкіх выбараў, якія Лукашэнка праводзіць у кастрычніку, і да будучай прэзыдэнцкай кампаніі, у якой, магчыма, апазыцыя зьбіраецца браць удзел. Ініцыятыўную групу рэфэрэндуму ўзначаліў Віктар Івашкевіч, адзін зь лідэраў БНФ і свабодных прафсаюзаў. Мэтаю працы групы будзе сабраць 500—600 тысячаў подпісаў у падтрымку рэфэрэндуму. Праўда, быццам бы ў правядзеньне самога рэфэрэндуму апазыцыя ня верыць.

 

Тымчасам усе, хто хоча пайсьці на выбары, рэгіструюць свае кандыдатуры. Сярод іх і досыць вядомыя людзі – сям’я Чыгіроў, Ніна Стужынская, Юры Марозаў, Аляксандар Пласкавіцкі, Віктар Шчукін. Правая прэса ўжо зь нецярплівасьцю прывітала пэрспэктыву стварэньня блёку незалежных кандыдатаў. Сапраўды, у сытуацыі, калі партыі не карыстаюцца грамадзкім даверам, найлепшы шанец трапіць у парлямэнт для дэмакратычных актывістаў – гэта вылучацца ў якасьці незалежных кандыдатаў. Было б добра, каб у кожнай акрузе аказалася па адным кандыдаце, за якога ня сорамна было прагаласаваць таму, хто ўсё ж зьбіраецца прыйсьці на выбары, нягледзячы на рашэньне дэмакратычных сілаў пра іх байкот.

Сярод партыяў, што абараняюць інтарэсы беларускамоўных, толькі Народная Грамада Міколы Статкевіча заявіла, што ня будзе забараняць сваім сябрам балятавацца ў лукашэнкаўскі парлямэнт. Многія сябры гэтай партыі зьбіраюцца пазмагацца за месцы ў палаце. Усе астатнія трымаюцца цьвёрдага байкоту.

Аляксандар Лукашэнка паабяцаў за паўгады давесьці сярэдні заробак у краіне да 100 даляраў. Гэта значыць, што курс даляра мяркуюць трымаць на адным узроўні, а цэны і заробкі – адпусьціць. Сумнеўны эканамічны экспэрымэнт. Мабыць, у рамках гэтай палітыкі зноў на 15% падаражэлі паслугі тэлефоннай сувязі і, у які ўжо раз – бэнзын. Маленькі пераварот адбыўся і з аплатаю за камунальныя паслугі: цяпер людзі маюць па поўным тарыфе без датацыяў плаціць за лішкі плошчы: а лішкам у нашай дзяржаве лічаць 20 кв.м на чалавека плюс яшчэ 10 на сям’ю.

Дажынкі сёлета маюць праводзіць у Шклоўскім раёне. Шклоў рыхтавалі да Дажынак летась, але тады сабралі так мала збожжа, што сорамна было сьвяткаваць.

Сэнсацыйную навіну паведаміла ў Чэхіі найбуйнейшая газэта краіны «Лідовэ навіны»: яна атрымала вартыя даверу зьвесткі, што расейская спэцслужба ФСБ фінансуе мясцовыя ультраправыя і ультралевыя экстрэмісцкія арганізацыі, усіх тых, хто выступае супраць далучэньня краіны да NATO.

Былы прэм’ер-міністар краіны Сяргей Лінг стаў прадстаўніком Беларусі пры ААН.

Аўторак – каталіцкае Спленьне. Дзень, калі ў касьцёлах сьвяцяць кветкі. Субота – праваслаўны Спас. Дзень, калі ў царквах сьвяцяць яблыкі.

Б.Т.


Каментары

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць