Спорт33

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ

Дэбютанты турніру з невялікай астраўной афрыканскай дзяржавы і з прыемным беларускаму воку нацыянальным сцягам здолелі адабраць балы ў дзейных чэмпіёнаў Еўропы — сустрэча закончылася нулявой нічыёй.

Футбалісты Каба-Вэрдэ радуюцца свайму дасягненню. Фота: AP Photo/Erik S. Lesser 

Зборная Іспаніі, як і належала ёй паводле статусу, амаль увесь матч валодала перавагай: іспанцы кантралявалі мяч 74% часу, нанеслі 27 удараў па варотах спаборніка супраць шасці ў Каба-Вэрдэ, а таксама падалі 11 вуглавых. Аднак футбалісты афрыканскай зборнай усё ж такі выстаялі ў абароне і не дазволілі фаварыту матчу ніводнага разу забіць.

Для каманды Каба-Вэрдэ, якая мае насельніцтва ўсяго каля 583 тысяч чалавек, гэта першы ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату свету і адпаведна першы бал, здабыты на мундыялях.

Пры гэтым зорны нападнік зборнай Іспаніі Мікель Аярсабаль за першыя 30 хвілін матча ўвогуле ні разу не дакрануўся да мяча. І гэта прытым, што перад турнірам яго называлі адным з галоўных прэтэндэнтаў на званне найлепшага бамбардзіра чэмпіянату.

Каментары3

  • М5
    15.06.2026
    Прыгожы сцяг 🇨🇻 ў Каба- Вэрдэ. БЧБ стужка і зоркі са сцягам Эўразьвязу вакол яе.
  • Жвір
    15.06.2026
    А хіба каманда Каба-Вэрдэ не тыя ж партугальцы з чэмпіянату Партугаліі ды іншых еўропаў ?
  • 20 год у афсайдзе
    16.06.2026
    Вось тут можна ставіць "сенсацыя".

    Бо Каба-Вэрдэ ў 7-м дзясятку, а гіспанцы перад гульнёй былі 2-я ў сусветным рэйтынгу. Яны разграмілі сваю адборачную групу (тых жа турак 6-0) і вясною трэніраваліся на падобных камандах, якія мусяць з імі граць "аўтобус".

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць