Архіў

Пазытывы

№ 33 (190), 14 — 21 жніўня 2000 г.


 

Пазытывы

 

Ці выкарыстаем мы свой шанец?

 

10 жніўня 2000 г. адбылася сустрэча начальніка Ўпраўленьня адукацыі Менгарвыканкаму сп.М.Ціцянкова, начальніка аддзелу агульнай сярэдняй адукацыі сп.А. Фраловай і старшыні гарадзкой Рады ТБМ імя Ф.Скарыны сп.А. Анісім. Асноўнае пытаньне, якое абмяркоўвалася на сустрэчы — адкрыцьцё беларускамоўнай гімназіі ў цэнтры сталіцы. Сп. М.Ціцянкоў паведаміў, што рэальная дата адкрыцьця такой гімназіі – праз чатыры гады на базе 19-й або 23-й СШ. Гэта з улікам таго, што сёньня ўсе гімназіі пачынаюць працаваць цалкам адасоблена ад пачатковай школы. Аднак, падмурак будучай нацыянальнай гімназіі трэба закладаць сёньня. Такім чынам, бацькі сёньняшніх вучняў падрыхтоўчых клясаў атрымліваюць рэальную магчымасьць забясьпечыць сваім дзецям добрую беларускамоўную адукацыю.

У ходзе абмеркаваньня сп-ні А.Анісім была перададзеная інфармацыя на расейскай мове аб колькасьці заяваў, прынятых у падрыхтоўчыя клясы Менску па мовах навучаньня на 2000/2001 навучальны год (па стане на 7 жніўня). Прывядзем зьвесткі па колькасьці заяваў на беларускамоўнае навучаньне.

Прычына невялікай колькасьці заяваў на беларускую мову навучаньня — недастатковая інфармаванасьць бацькоў. У прыватнасьці, пра гэта думаецца, калі даведваесься, што, напрыклад, у 10-ю гімназію, якая знаходзіцца ў мікрараёне Паўднёвы Захад, не паступіла ніводнай заявы на беларускамоўнае навучаньне. Відавочна, бацькі, ведаючы, што летась не было набору дзяцей у беларускія клясы ў гэтую навучальную ўстанову, сёлета проста туды не пайшлі. Варта адзначыць, што ў мікрараёнах Паўднёвы Захад і Малінаўка склалася дзіўная сытуацыя: на значную колькасьць насельніцтва, учорашніх выхадцаў зь вёскі – ніводнай беларускай школы, гімназіі і ліцэя. Такая сытуацыя ня можа не трывожыць. І ў гэтым пляне варта як сьлед папрацаваць і ТБМ, і ўпраўленьням адукацыі.

У сувязі з гэтымі фактамі зьвяртаюся да бацькоў сёньняшніх вучняў падрыхтоўчых клясаў: калі Вы яшчэ ня вызначыліся, у якую школу ці клясу хацелі б аддаць сваё дзіця, зьвярніце ўвагу на беларускамоўныя клясы і школы. Зьвяртаемся да бацькоў, якія падалі заявы на расейскую мову навучаньня ў сярэдніх школах №№ 8, 109, 210, 15, 90, 39, 108, 190, 191, 177, 137, 49, 19, 38, 81, 96, 156, 211, школу-ліцэй 16. Дарагія бацькі, калі ласка, перапішэце свае заявы на беларускую мову навучаньня, бо ў азначаных школах могуць быць не адчыненыя беларускамоўныя клясы з-за малой колькасьці навучэнцаў. Нашым дзецям жыць у ХХІ ст. Не адбірайце ж у іх права быць сапраўднымі патрыётамі, сьвядомымі грамадзянамі нашай цудоўнай Радзімы – Беларусі.

З усімі пытаньнямі зьвяртайцеся ў сядзібу ТБМ імя Ф.Скарыны: вул. Румянцава, 13, тел. 284-85-11.

 Старшыня гарадзкой Рады
ТБМ імя Ф.Скарыны А.Анісім

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць