Архіў

Краіны-папялушкі

№ 7 (269), 15 лютага 2001 г.


Краіны-папялушкі

Слынным прыкладам раптоўнага ўзбагачэньня зьяўляюцца краіны Арабійскага паўвостраву — Саудаўская Арабія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Кувэйт. Яшчэ на пачатку 50-х па гэтых пясчаных тмутараканях вандравалі толькі бэдуіны на сваіх “караблёх пустыні”. Усё памянялася пасьля таго, як у 1958 г. на ўзьбярэжжы паўвостраву знайшлі радовішчы нафты.

Да пачатку ХХ ст. Нарвэгія была малазнаным ускрайкам Дацкага каралеўства, пад уладай якога яна знаходзілася колькі стагодзьдзяў. Нават пасьля дасягненьня поўнае незалежнасьці яна заставалася небагатай краінай маракоў, рыбакоў і лесарубаў без разьвітой прамысловасьці. Але нечакана ў 1960-я на нарвэскім шэльфе знайшлі паклады нафты й газу. Нарвэжцаў гэта не агаломшыла: яны не пачалі кідаць грошы налева-направа, а правялі рэфэрэндум, як лепш імі скарыстацца. Вырашылі пакінуць нафтагазавае багацьце ў дзяржаўным уладаньні, а палову прыбытку ад продажу энэрганосьбітаў адкладаць у адмысловы фонд будучых пакаленьняў, якім паліва ня хопіць. Паловы прыбыткаў хапае, каб забясьпечыць 4-мільённаму насельніцтву краю самы высокі ўзровень жыцьця ў Паўночнай Эўропе.

У Вэнэсуэле нафту шукалі ў часы першае сусьветнае вайны, бо верылі, што яна ёсьць. Але ніхто не чакаў, што яе будзе гэтак шмат. Імгненнаму ўзьлёту спрыяла адмысловае нафтавае заканадаўства, прынятае дыктатарам Гомэсам, якое гарантавала правы замежных уласьнікаў і нізкія экспартныя пошліны на сыравіну. Замежныя кампаніі не марудзілі, разгортваючы сваю дзейнасьць, – у выніку праз восем гадоў здабыча нафты вырасла ў 139 разоў, дасягнуўшы ў 1928 г. 139 мільёнаў барэляў (другое месца ў сьвеце). Вэнэсуэла ператварылася ў “вітрыну” Лацінскае Амэрыкі. Хаця прамысловым гігантам краіне стаць не ўдалося, бо Гомэс прысабечваў прыбыткі і ўкладваў капітал толькі ў лёгкую прамысловасьць, вэнэсуэльцы амаль не адчулі на сабе наступстваў эканамічнага крызысу 1929 г. Аднак выкарыстаць сваё шчасьце напоўніцу яны ня здолелі. Сёньня ў Вэнэсуэлы нямала праблемаў.

На абшарах колішняга СССР падобнае можна бачыць на прыкладзе Туркмэністану, што ад сярэдзіны 90-х, дзякуючы разьведцы новых і распрацоўцы старых газавых радовішчаў ня мае больш бяды з эканомікай. Дэмакратыі там няма, туркмэны ідуць па арабскім шляху разьвіцьця. Затое Туркмэнбашы вызваліў людзей ад аплаты за камунальныя паслугі – палі сьвятла колькі хочаш.

“Залатая ліхаманка” ахапіла ў 1848 г. пустэльную й дзікую Каліфорнію таксама зьнянацку. Гэтаксама было з “дыямэнтавай ліхаманкай” ў Паўднёвай Афрыцы. Да таго, як у 1880-я у гэтым краі пачалі здабываць дыямэнты, там жылі адно мясцовыя плямёны ды жменька белых фэрмэраў. Хто мог прадбачыць заможную будучыню таго краю? Між тым цяпер Паўднёвая Афрыка – рэгіянальная супэрдзяржава.

Багацьце могуць прынесьці ня толькі нафта ці золата. Бразыльская Амазонія зьдзівіла ўсіх сваім росквітам пасьля таго, як у сьвеце з-за імклівага разьвіцьця тэхнічнага прагрэсу пачала расьці патрэба ў каўчуку, які атрымлівалі з бразыльскай гевэі. За лічаныя гады пасярод джунгляў паўстаў помнік таго росквіту – горад Манаўс, што за часамі “каўчукавага шчасьця” нічым не саступаў эўрапейскім сталіцам. Але казка доўжылася толькі тры дзесяцігодзьдзі да 1910 г., пакуль у бразыльскай Папялушкі ня скралі ейны скарб. Шпег выкраў насеньне, і гевэю пачалі вырошчваць у Маляйзіі. Грошы лёгка прыйшлі і гэтаксама сышлі. Сёньня Манаўс больш не супернік Парыжу.

Нешта падобнае адбылося й з Чылі, якое нажылося на салетры. Гэтае ўгнаеньне знайшлося ў пустыні Атакама нечакана. За некалькі месяцаў да знаходкі чылійцы пагадзіліся аддаць той кавалак зямлі суседнім Пэру і Балівіі. Але вельмі хутка сьцямілі, што губляюць, і распачалі Ціхаакіянскую вайну (1879–83) за багатыя салетрай землі. Чылі хаця й аддало здабычу салетры ў замежныя рукі, усё ж добра зарабіла на гэтым скарбе.

Хто ведае, што стане скарбам заўтра?

 

Сяргей Радштэйн


Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры12

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі16

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры12

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць