Архіў

“Белавія” не пакіне лятаць

№ 9 (271), 1 сакавіка 2002 г.


“Белавія” не пакіне лятаць

На пазамінулым тыдні Эўразьвяз абвесьціў аб намеры забараніць некаторым відам самалётаў, якія ствараюць зашмат шуму, карыстацца эўрапейскімі аэрапортамі. Гэта паставіла пад пагрозу існаваньне авіякампаніяў колішняга Савецкага Саюзу, якія карыстаюцца “шумнымі” ўкраінскімі альбо расейскімі машынамі.

“Белавія” таксама пацерпіць ад гэтае пастановы, але, як паведамілі карэспандэнту “НН” ў адміністрацыі “Белавіі”, сваёй працы яны ня спыняць. Міністэрства транспарту ўтварыла адмысловую камісію па перамовах з Эўропай у “самалётным” пытаньні. Адпаведную працу праводзяць пасольствы Беларусі.

Пэўныя посьпехі ўжо дасягнутыя, праўда ня намі. Расейцы змусілі эўрапейцаў пагадзіцца на тое, што ажыцьцяўляць чартэрныя рэйсы могуць і “шумныя” летакі. Адзначым, што ня ўсе савецкія самалёты прызнаныя “шумнымі”. Эўрастандартам адпавядаюць Ту-154м, Як-40, Ан-24, магчыма, да іх далучацца яшчэ некаторыя маркі.

У нашай “Белавія” ўсяго 40 самалётаў — і “шумных”, і “ціхіх” разам. Праўда, ня ўсе яны здольныя лётаць. Сярод “лятаючых” ёсьць і 4 “ціхія” самалёты Ту-154м. “Шумныя” машыны таксама ня будуць стаяць бяз працы. На іх беларусы будуць лётаць у краіны за межамі Эўразьвязу, прычым не абавязкова ў Таджыкістан і Буркіна-Фасо. Напрыклад, у Польшчу, якая дарма што зьяўляецца кандыдаткай на ўступленьне ў ЭЗ, але абмежаваньняў па самалётнай шумнасьці пакуль не ўвяла.

Правілы Эўразьвязу падрываюць расейскі і ўкраінскі самалётны бізнэс, бо хто ж купіць іх тэхніку, калі на ёй нельга нікуды паляцець.

У зьвязку з гэтым паўстае пытаньне, якія самалёты купляць
(ці наймаць) нам і ці варта набываць/арандаваць расейскія машыны. Тое, што самалётны парк краіны трэба абнаўляць, не аспрэчвае ніхто.

У каляўрадавых колах ходзяць чуткі, што Беларусь негалосна абавязалася купляць самалёты толькі ў Масковіі, але прадстаўнік “Белавія” абвяргае гэтую інфармацыю. Ён кажа, што мы не купляем расейскую тэхніку апошнім часам і, наагул, купляць расейскія машыны нам не выпадае ўжо хаця б таму, што яны нязручныя для нас з пункту гледжаньня ўмяшчальнасьці, бо разьлічаныя на занадта вялікую, як для нас, колькасьць пасажыраў. Цяпер “Белавія” разглядае магчымасьць узяцьця самалётаў у лізынг у эўрапейскіх краінах (перш за ўсё называюць Вялікую Брытанію), але канкрэтных пагадненьняў яшчэ не дасягнута.

Язапат Змысла

 


Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню3

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць7

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

У Гомелі паказалі бівень маманта з самым старажытным арнаментам у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць