Архіў

Клімаў ня мае шанцаў

№ 11 (273), 22 сакавіка 2002 г.


Клімаў ня мае шанцаў

Пасьля вызваленьня дэпутата Андрэя Клімава з турмы ў Беларусі не застанецца палітвязьняў, затое на палітычнай арэне зьявіцца новы гулец.

Бізнэсмэн Клімаў быў адным з самых рашучых у заканадаўчым сходзе Беларусі падчас канстытуцыйнага перавароту 1996 г. Гэта ён адкрыта прапаноўваў арыштаваць Лукашэнку за замах на канстытуцыйны лад. За тое і паплаціўся. Шантажысцкі рэжым мае кампрамат на ўсіх такіх Клімавых, гэтым і жыве.

У адрозьненьне ад Лявонава ці Кудзінава, Клімаву не пашчасьціла пабачыць волю да выбараў. Улады відавочна пабойваліся гэтага выпускніка Львоўскае пажарнае вучэльні. Чалавек, які ня грэбаваў кантактамі з крымінальным сьветам і ведаў менскія бізнэс-колы як сваю кішэню, мог зблытаць хаду выбарчае кампаніі. Таму Паплаўская зь Ціхановічам летась мусілі па-ранейшаму сьпяваць для сябра проста ў калёніі на Кальварыйскай.

Цяпер ён выходзіць, і чуваць прапановы: а чаму б з Клімава не зрабіць лідэра апазыцыі? Энэргічны, малады, мучанік, амбітны, свой для грашовых тузоў…

Клімаў ня мае шанцаў стаць нацыянальным лідэрам. Па-першае, ён пашпартны ўкраінец. У Беларусі зь яе маладым нацыянальным пачуцьцём гэта сур’ёзны гандыкап. Па-другое, ён меў сувязі з крымінальным бізнэсам. Непраўдападобна, каб за такім маглі пайсьці шырокія масы беларусаў.

6 гадоў існаваньня незалежнага беларускага грамадзтва ў падпольлі заразілі ягоных палітычных лідэраў сындромам пасіўнасьці. Большасьць зь іх думае, што ўсё на гэтым сьвеце можна вырашыць кулюарна, пры дапамозе замежных сувязяў і новых кааліцыйных пасьянсаў. Галоўнае, мяркуюць яны, — гэта сувязі і сродкі! Нават правальнае вылучэньне кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах мала чаму гэтых людзей навучыла. Яны фатальна недаацэньваюць значэньне непасрэднае камунікацыі з выбарцамі. Дабіцца перамогі з дапамогай крымінальных ці замежных капіталаў — неверагодны для Беларусі варыянт. Прэзыдэнтам зробіцца той, хто будзе гаварыць яснай і даступнай мовай, мець сьветлы твар, стройную паставу і чыстае сумленьне.

Немагчыма “кланаваць” нацыянальнага лідэра. Ён мусіць нарадзіцца натуральным шляхам.

Барыс Тумар

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю14

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

Максімальны тэрмін адключэння гарачай вады ў Мінску істотна скарацілі

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі18

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю14

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць