Архіў

Корм з чужых рук

№ 11 (273), 22 сакавіка 2002 г.


працяг размовы

 

Не хацелася б зьвяртацца да ўдзельнікаў палемікі ў “Нашай Ніве” (гл. №№ 7 і 8 за 2002 г.) асабіста. Бо гэта азначала б зводзіць палеміку на асобы. Мне здаецца, так робіць сп.Букчын, калі спрабуе вучыць сп.Дубаўца маралі ды яшчэ як бы супрацьстаўляе Дубаўца “колішняга” Дубаўцу “цяперашняму”.

Корм з чужых рук

Погляды чалавека могуць зьмяняцца, і далёка не заўсёды гэта азначае здраду самому сабе.

Найбольш істотным для разуменьня сутнасьці справы мне падаецца пытаньне сп.Букчына: “Чаму з рук адных “паплечнікаў ППРБ” цалкам прыстойна і годна атрымліваць узнагароды, а пра другіх, “зьніклых”(…) варта хутчэй забыць?”

Вось гэтае пытаньне, якое тычыцца ўнутранай супярэчнасьці (альбо несупярэчнасьці) тэзаў сп.Дубаўца ў “Нашай Ніве”, ёсьць сапраўды кардынальным. Але перш чым спрабаваць адказаць на яго, трэба высьветліць, ці пабудаваныя гэтыя тэзысы на нейкай рацыянальнай сыстэме лягічных доказаў, ці гэта ёсьць сымбалем веры. Вера (у дадзеным выпадку ня важна – у Бога, у народ ці ў нацыю) не патрабуе нейкіх лягічных аргумэнтаў. Хоць вернік можа пабудаваць даволі стройную і прывабную, па-свойму лягічную сыстэму. Гэта як у матэматычнай задачы, дзе рашэньне падганяецца пад зададзены адказ. Калі нават адказ і няправільны, само рашэньне можа выглядаць элегантна.

Але нешта замінае асабіста мне ўспрымаць сыстэму доказаў, прапанаваную сп. Дубаўцом як унутрана несупярэчлівую ці хаця б элегантную. Ён шмат разоў ужывае слова “дзяржава” і толькі аднойчы гаворыць пра ППРБ. Ці азначае гэта, што яны існуюць як бы паралельна, незалежна адно ад аднаго? Ці гаворым мы пра дзяржаву абстрактную, ідэальную (а менавіта ў гэтым абвінавачвае сп. Дубавец апазыцыю!), ці пра канкрэтную дзяржаву, уладны апарат якой складаецца з канкрэтных чыноўнікаў на чале з узгаданай асобай? Дык чаму б тады проста не перайсьці да ўсхваленьня гэтай асобы, а не абмяжоўвацца толькі тым, каб далікатна і моўчкі браць корм з рук ейных падначаленых? Можа, тады б тыран яшчэ болей прасякнуўся б нацыянальнай ідэяй і пачаў бы любіць усіх беларусаў і ўсё беларускае?

Як вучыў Гегель, які спрабаваў абсалютызаваць ролю дзяржавы, ісьціна насамрэч заўсёды канкрэтная. Няма абстрактнай гісторыі (хіба што аб ёй марыць Лукашэнка, калі гаворыць пра новыя падручнікі?). Яе ня робяць масы, як вучаць марксісты. Гісторыя складаецца зь людзей — такіх, як Быкаў, Дубавец, Лукашэнка, Шэйман, а таксама такіх, як Ганчар, Захаранка, Красоўскі, Завадзкі (ён таксама “паплечнік ППРБ”?)… Гэты шэраг кожны можа працягнуць сам. Таксама кожны сам для сябе вырашае, каму падаваць руку і ці варта браць нешта з чужых рук.

Віталь Тарас, Прага


Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць