Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 19 (281), 24 траўня 2002 г.


Лісты ў рэдакцыю

 

Ракі вяртаюцца

Беларусь багатая на азёры. Нядаўна супрацоўнік лябараторыі возеразнаўства пры БДУ распавёў мне цікавую рэч: нашыя азёры пачынаюць ачышчацца.

Зьвязана гэта з эканамічным становішчам. Калгасныя статкі буйнай рагатай жывёлы скараціліся амаль удвая, а значыць, і сьцёкі з фэрмаў у вадаёмы скараціліся на столькі ж. Мінэральных угнаеньняў, якія выклікаюць зьмены ў біялягічным рэжыме рэкаў і азёраў, цяпер раскідаюць у пяць разоў меней.

А вось і пацьверджаньне маіх словаў. Возера Сялява некалі было вельмі багатае на ракаў, якія, як вядома, жывуць толькі ў чыстай вадзе. Лавілі іх усе, ледзь ня цэлымі вёскамі. І вось гадоў дзесяць таму яны зьніклі, здавалася б, назаўжды... Але апошнім часам я ўсё часьцей чую, што іх бачылі то тут, то там. А аднаго разу і сам бачыў рака – нават памацаў і падзівіўся. Сапраўдны, не мутант.

Алег Іваноўскі, Менск

Мова надмагільляў

Быў на Радаўніцу на Ўсходніх могілках Менску, каб ушанаваць памяць блізкіх мне людзей. Зноў кінуліся ў вочы надпісы на надмагільлях побач з пахаваньнем Міхася Ткачова.

Па правы бок – магіла акадэміка ад беларускай мовы. Усё жыцьцё меў зь яе хлеб, званьні і пасады, а як надышоў “момант ісьціны”, на надмагільлі – і праз “о”, і нават праз два “л”. Па левы — пахаваньне другога акадэміка, на гэты раз ужо ад беларускай літаратуры. “Ад імя і па даручэньні” дзесяцігодзьдзямі пасьвіў нашых пісьменьнікаў, таксама меў з гэтага неблагі кавалак, а на магіле – ні слова па-беларуску. Таксама расейскамоўны надпіс на суседнім надмагільлі народнай артысткі з Купалаўскага тэатру. У далёкім покуце Ўсходніх могілак пахаваньне палітыка, якога аб’яўлялі ледзь не выратавальнікам беларускага народу. А на камені над пахаваньнем ні слова на мове гэтага народу.

Скажаце, нябожчыкі ня маюць адносінаў да надпісаў на месцах свайго вечнага супачыну. Але ж іхныя нашчадкі, якія надмагільлі ставілі, цудоўна ведалі, што для іхняга бацькі, дзеда, маці, бабулі ў зямным жыцьці было найважнейшым.

Побач з той жа магілай Ткачова знаходзіцца пахаваньне слыннага ў Беларусі лекара, колішняга партызанскага доктара, які вярнуў зрок тысячам нашых землякоў. Тацяна Бірыч не была ні беларускім мовазнаўцам, ні дырэктарам Інстытуту беларускай літаратуры або мовы, ні беларускім палітыкам, а надпіс на яе надмагільлі беларускі. Як і на надмагільлі Заіра Азгура, небеларуса па крыві, але беларуса па сьвядомасьці. Як і на надмагільлі колішняга першага сакратара Менскага гаркаму КПБ Барташэвіча.

Нішто так пераканаўча ня сьведчыць праўду, як надмагільлі…

Міхась Чарняўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?1

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць