Архіў

На тыдні

№ 30 (292), 16 жніўня 2002 г.

На тыдні

Неадольнае жаданьне быць сацыял-дэмакратам

Жаночая партыя “Надзея” Палевіковай, сацыял-дэмакраты Караля й “Грамада” Шушкевіча, якія прызначылі на 24 жніўня свой аб’яднаўчы зьезд, сутыкаюцца з хітрыкамі ўладаў і калегаў з “Народнай грамады”. Тры лідэры заявілі пра гэта на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі. Валянціна Палевікова выявіла, што прадстаўнікі ФПБ і сябры “Народнай грамады” езьдзяць па рэгіёнах і ўгаворваюць сяброў “Надзеі” правесьці 17 жніўня альтэрнатыўны сход, каб перашкодзіць аб’яднаньню. Дзіўна, чаму ўсім так хочацца быць сацыял-дэмакратамі, калі папулярнасьць Жаночай партыі перавышае рэйтынг усіх сацыял-дэмакратычных разам узятых?

10 мільёнаў на дэмакратыю

ЗША штогод выдзяляюць да 10 млн. даляраў на падтрымку дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі, — дэкляраваў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Стывэн Пайфэр карэспандэнту БелаПАН. Тыя краіны, якія крочаць па шляху дэмакратызацыі і рэформаў больш упэўнена, атрымліваюць нашмат большую дапамогу, зазначыў ён.

Германовіч замест Старыкевіча

Доўгая гісторыя са звальненьнем А.Старыкевіча з пасады рэдактара “Беларускага часу” скончылася валявым рашэньнем Л.Козіка. Ён зьняў рэдактара, пазыцыя якога яму не падабалася, бяз згоды на тое прэзыдыюму ФПБ. В.а. галоўнага рэдактара стала Ірына Германовіч, якая цяпер працуе намесьнікам галоўнага рэдактара, а раней кіравала газэтай. Народны паэт Беларусі Генадзь Бураўкін адмовіўся заставацца сябрам рэдкалегіі, пратэстуючы супраць звальненьня А.Старыкевіча.

ВВП вырас на 5,7%

Афіцыйная статыстыка адзначае далейшае паскарэньне тэмпаў росту ВВП. За першыя сем месяцаў году ён вырас на 5,7% проці мінулага году. Тэмпы росту за 6 месяцаў ацэньваліся толькі ў 4,7%. Паскарэньне адбылося дзякуючы таму, што раней, чым летась, сабралі збожжа. Мяркуецца, што па выніках году лічба будзе трохі ніжэйшай.

Баі ў Чачэніі

У суседняй Расеі працягваецца вайна. 22 вайскоўцы загінулі за мінулы тыдзень у Чачэніі. Усяго з пачатку другое чачэнскае вайны загінулі 4302 расейскія вайскоўцы і міліцыянты, 12417 байцоў параненыя. Таксама загінула ня менш за 15 тыс. чачэнскіх партызанаў і мірных жыхароў.

АБВ

У менскім мэтро нярэдка зьяўляюцца беларускамоўныя рэклямкі культурных і інфармацыйных прадуктаў, сацыяльная рэкляма. А вось сетка крамаў рэклямавала сябе па-беларуску ўпершыню. Піянэрам стала “АБВ” — мярэжа магазынаў “Беллегпраму” ў сталіцы. Беларусізаваў рэкляму сваіх мабільнікаў “Самсунг”. Нацыянальную карту разыгрывае і “Вэлкам” у піку “МТС”. Пакуль, аднак, не зусім слушна.

пацярпелыя за Беларусь

Штрафамі па 100 тыс. рублёў былі пакараныя 2 жніўня гарадзенскія журналісты Андрэй Пачобут, Ірына Чарняўка і Андрэй Пісальнік “за незаконнае знаходжаньне ў памежнай зоне”. Журналісты прыехалі ў Бераставіцкі раён, каб асьвятляць разбурэньне царквы, пабудаванай Іванам Спасюком. Іх трымалі ў пастарунку ўсю ноч, а ўраньні аштрафавалі. 7 жніўня гарадзенская судзьдзя Натальля Козел дала актывістцы “Маладой грамады” Сьвятлане Нех 10 ночаў адміністрацыйнага арышту за ўдзел у “Ланцугу неабыякавых людзей”, які адбыўся 8 ліпеня. С.Нех трымае галадоўку пратэсту ў вязьніцы. 11 жніўня, падчас акцыі барысаўскай філіі “Зубра”, скіраванай у абарону недзяржаўнай прэсы, міліцыянты паспрабавалі затрымаць Ігара Закрэўскага. Але заступіліся “зуброўцы” ды карэспандэнт радыё “Свабода” Алесь Мікалайчанка, і міліцыянты адпусьцілі хлопца.


Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць