Архіў

Інстытут Беларусі?

Фота Андрэя Лянкевіча

***

Ці стане Інстытутам Беларусі навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны. Пра пэрспэктывы стварэньня Інстытуту Беларусі гавораць прафэсар Генадзь Цыхун і кіраўнічка Скарынаўскага цэнтру Любоў Уладыкоўская-Канаплянік.

Беларусь у сьвеце трывала асацыюецца з словамі “Чарнобыль” і “Лукашэнка”.

Фота Андрэя Лянкевіча
Гэтым веды большасьці замежнікаў пра нашую палітыку, культуру, навуку і гісторыю

вычэрпваюцца. Брэнд “Беларусь” застаецца малазразумелым і “нераскручаным”.

Між тым, сакрэт папулярнасьці — у нястомнай прапагандзе: рабі што-небудзь, і пра цябе будуць ведаць! Вунь палякі ўсяляк падтрымліваюць Польскі інстытут, які прапагандуе іх культуру за межамі краіны. Немцы спрыяюць Інстытуту Гётэ, што займаецца аналягічнай дзейнасьцю. Гэтыя ўстановы даўно працуюць у Беларусі. Ёсьць Брытанская рада, гішпанскі Інстытут Сэрвантэса, Баўгарскі інстытут, Японскі фонд…

Хто будзе клапаціцца пра імідж Беларусі ў сьвеце? Міністэрства замежных справаў дбае пра афіцыйныя міждзяржаўныя кантакты. Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (БІНіМ), арганізаваны дыяспарай, выдае кнігі пра Беларусь і беларускае, ладзіць імпрэзы. Аднак ён ня здольны ахапіць увесь сьвет і рэпрэзэнтаваць беларускую культуру цалкам. Хоць бы таму, што знаходзіцца далёка ад Беларусі і сам сілкуецца народжаным за яе межамі.

Многія прадстаўнікі інтэлігенцыі ставяць пытаньне пра стварэньне Інстытуту Беларусі, які б пашыраў сетку сваіх філіяў па ўсім сьвеце, выдаваў бы за мяжой пераклады беларускіх аўтараў, паказваў беларускія кінастужкі, ладзіў выставы беларускіх мастакоў. Ёсьць розныя канцэпцыі таго, на якой базе можна было б стварыць Інстытут Беларусі.

Інстытутам Беларусі мог бы стацца навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны. Але ён знаходзіцца сёньня ў падпарадкаваньні Міністэрства адукацыі, якое мае іншыя задачы. Ці ня варта Скарынаўскаму цэнтру тады адысьці да Міністэрства замежных справаў? Каму, як не дыпляматам, клапаціцца пра імідж краіны, якую яны рэпрэзэнтуюць у сьвеце? Перамовы вядуцца ўжо колькі месяцаў, аднак плёну пакуль не даюць.

Павал Латушка, прэсавы сакратар МЗС, зазначае: “У Міністэрства няма сродкаў на падтрымку ўстановы кшталту інстытуту. Але распаўсюджваньне інфармацыі пра беларускую культуру і гісторыю — адзін з прыярытэтных кірункаў у дзейнасьці замежных установаў Беларусі”.

Ці паспрыяе пераход Скарынаўскага цэнтру пад руку МЗС паўставаньню Інстытуту Беларусі? Паводле якога ўзору ён мусіць стварацца? Меркаваньні праф. Генадзя Цыхуна і дырэктаркі Скарынаўскага цэнтру Любові Ўладыкоўскай-Канаплянік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт4

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»3

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў10

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета4

Расія зноў ударыла па энергетыцы Украіны: у Харкаве і Кіеве адключаюць ацяпленне ў 20‑градусны мароз5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?1

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць