Архіў

Жудасны падарунак

Здаецца, ужо няма чым зьдзі-віць заходняга чалавека. Але некаторыя зьявы беларускай рэчаіснасьці яшчэ здольныя ўразіць і нават шакаваць француза ці немца.

Якія? Напры-клад, літаратура, напрыклад, творы Сьвятланы

Алексіевіч.

Натуральна, наша літаратура не нагэтулькі вядомая, як амэрыканская ці

расейская, затое яна ўмее прывабіць сваім "жудасным рэалізмам",

выклікаць сапраўдны выбух эмоцыяў.

Неяк, корпаючыся ў адной кнігарні Рэймсу з мэтаю адшукаць падарунак для

знаёмай, я выпадкова натрапіў -на кнігу беларускай пісьменьніцы

"Supplication" ("Чарнобыльская малітва"). Без ваганьняў набыў яе. Я не

прадбачачы, які эфэкт зможа зрабіць гэты твор на французаў.

Пасьля народзінаў, літаральна празь дзень, я стрэў знаёмую на занятках.

На зьдзіўленьне ўсім, заўжды вясёлая й узьнёслая Дэльфін на мя-не

паглядала мэрам конь з-пад дугі.

У часе пярэрвы я зразумеў, адкуль гэты настрой. Дэльфін з маці да

поў-начы чыталі чарнобыльскую хроніку і плакалі. Беларуская пісьменьніца іх

нагэтулькі ўразіла, што маці наступным днём не пайшла на працу -

за-сталася фрустраваць у кватэры. Адзінае, што яна вымавіла ўся ў сьлязох:

"Які жудасны падарунак!", маючы на ўвазе кнігу, падораную мною шчыра, ад

усяго сэрца.

Уладзь Гарбацкі, Віцебск

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць