Архіў

Дом культуры

NRM, 2002, Дом культуры

NRM, 2002

NRM, 2002, Дом культуры
Зьявіўся гэты, самы-самы апошні альбом 2002 г. неяк нечакана і ціха. Тым прыемней было ўстаўляць яго ў прайгравальнік. Тым больш што на дыску поўна сюрпрызаў. Самы першы (для тых, хто слухае плыткі з дапамогай кампутара) — кіно ад «NRM», зь якога мы дазнаемся, якая ўлюбёная газэта «энэрэмшчыкаў»; што трэба рабіць, каб лепей сьпявалася; у каго ў Рэчыцы найлепшы бюст і г.д. Другі сюрпрыз — на вокладцы: купон са зьніжкамі на прадукцыю «БМА». Самы ж прыемны сюрпрыз ад «NRM» — непасрэдна зьмест альбома. Вольскі і К° працягваюць сьцёб з постсавецкага мысьленьня, які разьвіўся ў цэлую п’есу-гумарэску пра спасьціжэньне сутнасьці Незалежнай Рэспублікі Мроя дырэктаркай Ёцавіцкага дому культуры. А між актамі п’есы можна паслухаць песьні, ці наадварот — як каму падабаецца...

Пасьля першых твораў падаецца, што альбом выйшаў шэранькі. Але потым усё становіцца зразумелым — проста ён разьбіты на тры канцэптуальныя цэнтры, якія і засяроджваюць увагу слухача на асноўных момантах п’есы і галоўных гітах. Першы цэнтар — уводзіны «Да нас едзе «NRM» і, адпаведна, вядомая, пацяганая па канцэртах песьня «Беларускія дарогі». Другі — само «мерапрыяціе» — канцэрт «NRM» у мітычных Ёцавічах, які праводзіць дырэктарка мясцовага ДК, агучаная Ганнай Вольскай, жонкай Лявона. Далей ідуць дзьве шыкоўныя кампазыцыі — «Прастора» і «Лёгкія-лёгкія». Нарэшце, канцоўка. Эмоцыі спадаюць: у музыкаў спустошанасьць пасьля канцэрту, а адміністрацыя ДК нават шкадуе, што мерапрыемства скончылася. Завяршаюць альбом «Маё пакаленьне» (бадай, самая філязофская песьня «NRM» — «Мроі» з часоў «Краіны крывавых дажджоў») і «Фабрыка».

У «ДК» побач зь фірмовым «энэрэмаўскім» сьцёбам акрэсьліваецца і пэўная «энэрэмаўская» філязофія, у ранейшых альбомах не настолькі заўважная. Тут сутыкаецца спрадвечнае («Якія краявіды, якая прыгажосьць!») і сучаснае («Ёсьць радыенукліды, усё, што трэба, ёсьць...»), абвастраюцца паўсядзённыя праблемы («Маё пакаленьне гуляе і п’е...»). Пры гэтым «NRM» ня здраджвае свайму фірмоваму гуку, сьведчыць, што стыль, абраны яшчэ ў1995 г., ня зжыў сябе.

Тры гіты: «Беларускія дарогі», «Лёгкія-лёгкія», «Маё пакаленьне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс2

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў25

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс2

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць