Архіў

Выбары для дырэктараў

У Барысаве з 46 прэтэндэнтаў кандыдатамі сталі толькі 36. А выбарчых акругаў у Барысаве 26. У 17 зь іх зарэгістравана па адным кандыдаце.

З 36 кандыдатаў 19 — дырэктары і намесьнікі дырэктараў дзяржпрадпрыемстваў, арганізацый, школаў. Пасьля выбараў у гарсавеце, як было ўжо многа гадоў запар, створыцца такая сабе «малая рада дырэктараў». Яшчэ пяцёра прэтэндэнтаў — вайскоўцы й міліцыянты.

З 33 раённых акругаў толькі ў адной (!) зарэгістраваныя два кандыдаты. У астатніх — усё тыя ж дырэктары. Хочаш — выбірай, ня хочаш — усё роўна выбірай. У вёсцы звычайна калі выбаршчыкі ня йдуць да урны, урна йдзе да іх.

Ніводзін прэтэндэнт ад кааліцыі «Дэмакратычны Барысаў», што ішоў на выбары шляхам збору подпісаў, у сьпісы кандыдатаў ня трапіў. Большасьці зь іх гарадзкая выбарчая камісія адмовіла з дробных фармальных прычын. Зарэгістраваныя толькі кандыдаты, якія балятаваліся ад палітычных партыяў. З шаснаццаці сяброў «Дэмакратычнага Барысава» ў выбарчай гонцы ўдзельнічаюць чатыры барысаўскія партыйцы — «агэпоўцы» Віктар Гарбачоў, Ігар Леднік, Леў Марголін ды Мікалай Пахабаў ад Беларускай партыі працы.

Падчас рэгістрацыі зьнялі з дыстанцыі й незалежных прэтэндэнтаў, якія не належаць да апазыцыйных партыяў, але «засьвяціліся» грамадзкай дзейнасьцю і апазыцыйнымі поглядамі. Сержуку Салашу, лідэру незарэгістраванага моладзевага аб’яднаньня «Скрыжаваньне», і яго паплечніку Зьмітру Бабіцкаму гарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі: дата подпісаў у падпісных лістах у шасьці выпадках з 91 пастаўленая выбаршчыкамі «неўласнаручна». У наступныя два дні Салаш абабег амаль усе каватэры ў сваёй акрузе (вайсковым гарадку Печы) і атрымаў ад выбаршчыкаў 89 расьпісак, у якіх тыя пацьвердзілі, што подпіс і дату ставілі сваёй рукой.

5 лютага адбыўся суд. Старшынька гарвыбаркаму аддала судзьдзі дакумэнты, падпісаныя выбаршчыкамі, дзе сьцьвярджалася, што дату ў падпісных лістах ставіў сябар ініцыятыўнай групы. Барысаўскі суд перадаў справу Салаша ў Менск. Там, у абласным судзе, усплылі тыя самыя паперы, але з крыху даўжэйшым тэкстам. Было дадрукавана «ўсяго толькі» тое, што сябар ініцыятыўнай групы ставіў ня толькі дату, але й подпіс.

Падлог абурыў печынцаў. Акрамя таго, судзьдзя дазваляла сабе на адрас сьведкаў абразы й крыўдныя эпітэты. Лёс Салаша быў вызначаны.

Сяржук Салаш змагаўся да апошняга, але суд паверыў паперам барысаўскай камісіі, не прыняўшы да ўвагі паказаньняў сьведкаў.

Той самы шлях прайшоў і Зьміцер Бабіцкі. Наагул, ніводная судовая справа не завершылася перамогай прэтэндэнта.

Не прыпыняецца ціск на дэмакратычных кандыдатаў падчас агітацыйнай кампаніі. Незалежныя кандыдаты Пахабаў, Чыстоў і Марголін атрымалі па папярэджаньні.

Кандыдаты, што абыходзілі кватэры, кажуць, што барысаўцы гатовыя галасаваць за новых людзей, бо «абрыдла ўжо быць быдлам для ўладаў». Каб мясцовая ўлада займела рэальную сілу, трэба зьмяніць заканадаўства аб самакіраваньні. А ініцыятарамі такіх зьменаў могуць быць толькі незалежныя дэмакратычныя дэпутаты.

Алена Аўтушка, Барысаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць