Грамадства77

Падсанкцыйная суддзя Юлія Блізнюк пайшла на павышэнне

Адметна, што яе дачка Кацярына Бялан таксама працуе суддзёй.

Юлія Блізнюк. Фота: Мінскі гарадскі суд

55‑гадовая намесніца старшыні Фрунзенскага суда Мінска Юлія Блізнюк стала суддзёй Мінскага гарадскога суда. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Лагістычна для суддзі мала што памянялася, бо абедзве ўстановы знаходзяцца фактычна ў адным будынку.

Юлія Блізнюк знаходзіцца пад санкцыямі за актыўны ўдзел у палітычным пераследзе беларусаў. Яна асудзіла дзясяткі чалавек па палітычных крыміналках, яшчэ дзясяткі чалавек адпраўляла на суткі па адміністратыўных пратаколах.

Штрафавала Паўла Севярынца яшчэ ў 2016-м, давала 10 сутак за бел-чырвона-белыя шторы ў 2020-м, саджала на 2 гады за надпіс «Не забудзем» на плітцы і 5 гадоў тым, хто адбіваў людзей у сілавікоў.

У Юліі Блізнюк дзве дачкі. 20‑гадовая Настасся вывучылася на следчую, а вось 35‑гадовая Кацярына пайшла ў суддзі, як і маці. 

Кацярына Бялан (злева). Фота: Bsu.by

Кацярына Бялан (прозвішча ў шлюбе) з 2021 года працуе ў Першамайскім раённым судзе Мінска. У базе праваабаронцаў няма інфармацыі пра яе ўдзел у палітычных працэсах.

Дзмітрый Бялан з плакатам «Патрабуем правасуддзя» на пікеце каля брытанскага пасольства ў Мінску

Муж Кацярыны і, адпаведна, зяць Юліі — 35‑гадовы Дзмітрый Бялан. Апошняя яго вядомая пасада — другі сакратар Цэнтральнага раённага камітэта БРСМ.

Каментары7

  • !!!!!
    23.06.2026
    Запомним и эту лукашистку
  • Менск
    23.06.2026
    Злачынства супроць Чалавецтва не маюць тэрміну дау́ніны!
  • Усё будзе
    23.06.2026
    Пачварная сямейка, колькі ж зла прынесла гэтая пачварная сямейка Народу Беларусі. Але ж за зло трэба будзе і гэтай пачварнай сямейкі некалі расплочвацца, і карма прыляціць...

Цяпер чытаюць

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам5

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Усе навіны →
Усе навіны

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры3

«Памылак не існуе, існуюць урокі». Бабарыка расказаў, як праходзіла ягонае скандальнае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну25

«Он пашет, я красивая». Калгас на Мазыршчыне заваблівае работнікаў песнямі і танцамі ВІДЭА7

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам5

Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць