Грамадства

У Віцебску прадаюць з аўкцыёну старадаўні закінуты «дом-прывід»

У Віцебску шукаюць новага ўладальніка для вядомага закінутага будынка на вуліцы Камсамольскай, 28. Гаворка ідзе пра трохпавярховы дом, пабудаваны на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай, піша выданне «Наш портал».

Фота: e-auction.by

Лічыцца, што праект гэтага дома быў створаны вядомым віцебскім архітэктарам Ціханам Кібардзіным. Першапачаткова ў ім размяшчалася больш за дзясятак кватэр. Падчас Другой сусветнай вайны будынак моцна пацярпеў, але ў канцы 1940‑х гадоў быў адноўлены. Пасля рэканструкцыі там жылі работнікі завода «Вістан».

Сур’ёзныя праблемы ў дома пачаліся каля пятнаццаці гадоў таму. У сценах з’явіліся вялікія расколіны, пачалі разбурацца асобныя архітэктурныя элементы і перакрыцці. У 2012 годзе дом прызналі небяспечным для пражывання, а ўсіх жыхароў адсялілі.

Пазней будынак планавалі пераабсталяваць пад гатэль, але праект так і не быў рэалізаваны. Цяперашні продаж звязаны з фінансавымі праблемамі і даўгамі кампаніі-ўладальніка.

Пачатковы кошт аб’екта складае не менш за 536 тысяч беларускіх рублёў. Новы ўладальнік атрымае будынак плошчай больш за 850 квадратных метраў і права карыстання зямельным участкам каля 12 сотак да канца 2040 года.

Пры гэтым купец абавязаны выкарыстаць будынак для развіцця турыстычнай інфраструктуры: стварыць там гатэль, матэль або турыстычную базу. Электронны аўкцыён прызначаны на 7 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў51

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі11

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў51

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць