21 Сакавіка
Мальцаў у Эміратах
Беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у Міжнароднай абароннай выставе «IDEX-2003» у Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты). Міністар абароны Леанід Мальцаў правёў перамовы з кіраўнікамі вайсковых ведамстваў Альжыру, Малайзіі, Судану, Емэну, ААЭ. Вынікам сустрэчаў могуць стаць кантракты на пастаўку ўзбраеньняў.
Прыпыняецца рост квартплаты?
Мiнiстэрства эканомiкi паабяцала больш не падвышаць сёлета тарыфаў на камунальныя плацяжы. Аднак iх iндэксацыю адпаведна росту цэнаў будуць праводзiць як i раней, штомесяц.
Вывозіць можна 3 тысячы
Урад падвысiў у два разы лiмiт наяўнай валюты, дазволенай для вывазу за мяжу без даведкі. Раней ён складаў 1,5 тыс. даляраў, цяпер — 3 тысячы. Гэта адбылося пасьля адпаведнага кроку Расеі.
Беларускi нафтахолдынг
Канцэрн «Белнафтахiм» высунуў iдэю стварыць холдынг на базе прадпрыемстваў, што ўваходзяць у яго склад. У плянах канцэрну стварыць вэртыкальна iнтэграваную структуру, у якой кiраваць фiнансавымi плынямi «Дружбы», «Нафтану» i «Беларусьнафты» будзе адзiная дзяржаўная структура. Калi гэта адбудзецца, нафтаправодныя прадпрыемствы згубяць кантроль над сваiмi прыбыткамi.
Канец абдзiралаўкi ў Пiнску
Канстытуцыйны суд прызнаў незаконнай пастанову Пiнскага гарсавету, згодна зь якой жыхары места павiнны былi плаціць мясцовыя зборы пры засяленьні ў новую кватэру, афармленьні дазволу на выезд за мяжу цi на прадпрымальнiцкую дзейнасьць, купляньні аўто. Гарвыканкам ды падатковая iнспэкцыя мусяць вярнуць людзям незаконна спагнаныя грошы.
Абмежаваная дзейнасьць чатырох банкаў
20 сакавiка чатыры банкi пазбавiлiся права прымаць грошы на ўклады ад фiзычных асобаў — «Беларускі народны», «Беларускі iндустрыяльны», «Абсалютбанк» ды «РРБ-Банк». Бо ўласны капiтал кожнага зь iх меншы за 10 млн. эўра.
«Юбiлейка» стала прэзыдэнцкай
Сталiчны гатэльны комплекс «Юбiлейны» перайшоў у падпарадкаваньне Кiраўнiцтва справаў прэзыдэнта. Раней iм кiравала Мiнiстэрства спорту i турызму празь «Белiнтурыст».
Экспарт перасоўных туалетаў
У сакавiку МАЗ паставiць у Санкт-Пецярбург 12 аўтобусаў з туалетамi. Мэрыя Піцеру замовiла гэтыя так званыя «санiтарна-гiгiенiчныя» аўтобусы адмыслова для сьвяткаваньня 300-годзьдзя гораду.
«Майкрасофт» расшчодрыўся
Кампанія «Майкрасофт» упершыню з часу свайго заснаваньня выплачвае акцыянэрам дывідэнды. Іх агульны аб’ём складзе 850 мільёнаў даляраў. Прыбытак на адну акцыю — 8 цэнтаў. Біл Гейтс, самы буйны акцыянэр кампаніі, атрымае 97 мільёнаў даляраў. «Майкрасофт» яшчэ нiколi не плаціў дывідэндаў, ашчаджаючы грошы на новыя тэхналягічныя распрацоўкі ды пагашэньне шматлікіх судовых выдаткаў.
АК
Каментары