Архіў

Дзе сядзіць улада

Калі ты, жывучы ў Менску, штодня шпацыруеш праспэктам Скарыны ці вуліцай Гарадзкі Вал, калі на Нямізе сядаеш у тралейбус ды кіруешся на вул.Багдановіча, то здаецца часам, што жывеш у дзяржаве, што шануе сваю шматвекавую гісторыю. Але ж, але ж…

Патрапіў неяк у рукі даведнік адрасоў мясцовых органаў улады. Дзе месьцяцца тыя органы, кожны з нас добра ведае — пасярэдзіне старажытных гарадоў ды мястэчак, на месцы зьнішчанай гістарычнай забудовы ды зруйнаваных бажніцаў. З 178 адрасоў, што налічыў у тым даведніку, 41 — гэта вуліцы ды пляцы Леніна, Ленінскія, Ільліча, яшчэ 25 — вуліцы ды пляцы Савецкія. Агулам гэта 37% ад агульнай колькасьці.

Дадамо сюды ўсялякія Інтэрнацыянальныя, Першамайскія, Рэвалюцыйныя, Чырвонаармейскія, Кастрычніцкія, Камуністычныя, Каапэратыўныя, Камсамольскія, Пралетарскія — 25 (альбо 14%), не забудземся на Маркса, Энгельса, Кірава, Мясьнікова, Калініна, Дзяржынскага ды іншых — гэта яшчэ 19 (10,7%), а таксама на майстроў «вялікага і магучага» — Гогаля, Талстоя, Горкага, Маякоўскага, Пушкіна — 9 адрасоў (5%).

Яшчэ 14 назваў (7,8%) маюць вельмі ўскоснае дачыненьне да нашай краіны — Маскоўская, Смаленская, Касманаўтаў, Гагарына, Савецкай Арміі, Суворава (вядома ж, у Кобрыні!), Чалюскінцаў, Чкалава, Астроўскага (ня блытаць з прэзыдэнтам БЦР), Спартака, Кашавога. Хоць наконт Смаленскай, можа, і памыляюся. Яшчэ шэраг вуліц названы ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў альбо носяць нэўтральныя назовы кшталту Цэнтральны пляц, праспэкт Міру, вуліца Моладзевая, а ў Ветцы маецца нават уласная Красная плошча. Здаецца, ёсьць такая і ў Вузьдзе.

Што ж застаецца беларускага? Па адной вуліцы імя Ажэшкі, Тызэнгаўза, Багдановіча, Міцкевіча, Скарыны, Коласа, Чорнага, Шырмы, вуліцы Кальварыйская, Берасьцейская, Рэчыцкая шаша, вуліца Вялікая (даўні назоў адной з вулак у Заслаўі). Усяго 13, альбо 7,3%.

Паразважаўшы, можна дадаць сюды вуліцы Харужай, Дняпроўскай флятыліі, Партызанскую, Прытыцкага, Казлова, Якубоўскага, Альшэўскага, тры пляцы Волі, дзьве вуліцы 17 верасьня — агульным лікам 14 (7,9%), але ўсё адно атрымліваецца крыху больш за 15%.

Такім чынам, чатыры зь пяці галоўных вуліц, пляцаў ды праспэктаў носяць назовы, што ня маюць дачыненьня да гісторыі ды культуры нашай дзяржавы, а калі й маюць, дык у чорным, трагічным сэнсе. Гэтымі вуліцамі штодня ходзяць, іх назовы чытаюць сотні тысячаў людзей, і гэта адна з прычын таго, што камуністычны чад так марудна выветрываецца зь іх галоваў.

Вячка Васілёнак, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба35

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба35

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць