Архіў

Больнічны вэстэрн

Апошні раз доўга я быў у Сьвіслачы гадоў з дваццаць таму: у маці здарыўся інсульт і я мусіў даглядаць яе ў раённай больніцы.

На той час нядаўна пабудаваная, больніца была дасягненьнем: гмахі зь цёплай чырвонай цэглы, валуны на падстрыжаным газоне, блакітныя елкі ды чырвоныя кітайскія рыбы ў басэйне. Маці ляжала ў старым флігелі, што флянкіраваў новы корпус справа. Раней флігель быў часткай комплексу Сьвіслацкай гімназіі, у якой вучыўся Кастусь Каліноўскі. І вось я зноў у Сьвіслачы з тае самае нядобрае нагоды: захварэла мая, старэнькая цяпер ужо, маці.

Хварэць у вёсцы

Мяне выклікалі, калі яна аблегла пасьля грыпу. За дзень прыяжджала «хуткая», але забраць у больніцу не схацелі — наказалі з хрыпамі ў лёгкіх везьці на абсьледаваньне да тэрапэўта ў сельсавет. Немаладыя сваякі не далі рады. Накупілі лекаў, вітамінаў дый патэлефанавалі дзецям. Хворая дзён пяць толкам ня ела, піла толькі з лыжкі. Не магла глытаць цьвёрдае. Фэльчарка пагаджалася даваць уколы, толькі калі яе будуць падвозіць (да ФАПу паўкілямэтра). Таму антыбіётыкі калоў мацеры выпадковы чалавек.

Наслухаўшыся цераз край, як з прыстогнам дыхае хворая маці, я патэлефанаваў фэльчарцы і папрасіў рады альбо парады. Тая наказала выконваць прадпісаньні, а па большае зьвяртацца да «куставога» лекара ў Ханявічы, у сельсавет. Ханявіцкая тэрапэўтка накіравала да нас тую ж фэльчарку, каб атрымаць больш інфармацыі і прыняць рашэньне.

Фэльчарка памерыла ціск, праслухала, спытала, як ідуць лекі. Я кажу: як бы ў больніцу, бо дыханьне цяжкае, маці нічога ня можа есьці ды слабне. «Гады ў Вашай маці, павінны разумець...» Я тэму ўзросту закрыў рашуча. Ускладненьне пасьля грыпу — вось што тут праблема, а ня ўзрост.

Праз паўгадзіны пасьля візыту фэльчаркі пазваніў ханявіцкай тэрапэўтцы. Шукайце, кажа, колы і вязіце да мяне на флюараграфію. Як я, кажу, павязу ляжачую хворую па завеі на выпадковым транспарце? А ў нас, кажа лекарка, няма шафёра на «хуткай». Шукаю нумар «хуткай». (Заадно даведваюся, што ў Поразаве амаль цэлая старонка Шалкевічаў.) «А, гэта куды мы прыяжджалі на днях, — пазнаюць на «хуткай». — Трэба грунтоўна абсьледаваць? Ну добра, едзем».

Прыехалі. Устанавілі запаленьне правага лёгкага і павезьлі ў больніцу. Па дарозе заехалі ў Поразаўскую амбуляторыю, каб паказаць хворую дыплямаванаму тэрапэўту. Той пацьвердзіў дыягназ. Пісаў з паўгадзіны. Па дарозе ў Сьвіслацкую больніцу я даведаўся, што на раён езьдзяць усяго дзьве «хуткія» і, калі накіраваньня ў стацыянар няма, трэба ехаць дахаты сваім ходам. А аркуш раскладу руху аўтобусаў на шыбе замкнёнай аўтастанцыі ў Поразаве амаль белы-чысты.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Яўген Бяласін

Берасьце — Сьвіслач — Задворані — Берасьце.

Студзень 2004

Каментары

Цяпер чытаюць

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых25

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце15

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць