Архіў

Стаўкі зробленыя

Пасьля 14 сакавіка закончыцца рамантычная эпоха ня толькі ва ўзаемаадносінах вышэйшых кіраўнікоў Беларусі й Расеі. На зьмену прыйдзе рэальнасьць барацьбы ня проста за сувэрэнітэт, а за выжываньне нацыі.

Калі гавораць пра безальтэрнатыўнасьць цяперашніх прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі, міжволі ўзьнікае пытаньне — а ці былі яны калі-небудзь альтэрнатыўнымі? 12 чэрвеня 1991 году адбыліся ўсеагульныя выбары першага прэзыдэнта РСФСР, на якіх з агромністым адрывам перамог Барыс Ельцын. Хто цяпер памятае тагачасных яго спаборнікаў? Але тое было часткай грандыёзнага праекту «перабудова» — праекту, які ўсяго праз паўгоду пасьля абраньня гарбачоўскага «альтэр-эга» скончыўся распадам СССР і зьнікненьнем з гістарычнае мапы самой назвы РСФСР. Расейцы, праўда, самі не перабудаваліся і, абвясьціўшы сваю краіну простай спадкаемцай Савецкага Саюзу, працягвалі жыць так, быццам імпэрыя захавалася, толькі ў крыху зьменшаным варыянце і пад новай назвай — Расейская Фэдэрацыя. Але размова не пра тое.

У 96-м галасаваць расейскаму народу было прапанавана «сэрцам». Гэта азначала: альбо ты верыш у тое, што сэрца Ельцына вытрымае прэзыдэнцкую гонку, альбо ня верыш. Вось такі быў выбар, прынамсі ў расейскае эліты. Бо рэальнай альтэрнатывай былому кіраўніку Сьвярдлоўскага абкаму КПСС, кандыдату ў сябры палітбюро быў не камуніст Зюганаў, а целаахоўнікі новага цара, «сьмерды» Каржакоў з Барсуковым, якія прапаноўвалі выбараў не праводзіць і такім чынам зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Віталь Тарас

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна29

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць