Архіў

Прэміі на сьвята

Маладая пісьменьніца Аксана Бязьлепкіна стала ляўрэаткай першай «суб’ектыўнай літаратурнай прэміі». Менавіта так называе прэмію яе заснавальнік — Адам Глёбус.

Уганараваная Аксана за літаратуразнаўчае дасьледаваньне «Разам і паасобку. Таварыства «Тутэйшыя» («Беларускі кнігазбор», 2003). Узнагароджаньне пераможцы адбудзецца ў камэрнай абстаноўцы 25 сакавіка ў кавярні «Стары Менск».

Ідэя «Залатой літары» была агучаная на сайце Літара.net год таму. З аморфнай ідэі «найлепшай кнігі году» на апошнім этапе выкрышталізаваўся сьпіс намінантаў. У фінал выйшлі восем выданьняў: акадэмічная «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя», дзьве кнігі Ўладзімера Арлова — «Адкусі галаву вароне» і «Краіна Беларусь» (у суаўтарстве зь Зьмітром Герасімовічам), дзьве анталёгіі — вершаваная «Краса і сіла» Міхася Скоблы і «Сучасная беларуская проза» Ўладзімера Сіўчыкава, а таксама кнігі Ганны Кісьліцынай «>blonde attack<», Вячаслава Рагойшы «На шляху да Парнасу» і згаданае дасьледаваньне А.Бязьлепкінай.

Чаму менавіта Бязьлепкіна? «Яна зрабіла першы калектыўны партрэт «Тутэйшых». І гэта навуковая праца, хай сабе студэнцкая», — адзначае Глёбус.

Толькі прэміі ПЭН-цэнтру ды «Гліняны Вялес», заснаваны Таварыствам вольных літаратараў, існуюць ужо працяглы час. Спробы заснаваньня прэміяў былі ў 90-я ва Ўладзімера Дамашэвіча ды ў часопісу «Arche». Ці надоўга хопіць імпэту «Залатой літары»? Глёбус кажа: «Калі і наважуся на працяг, дык хіба што буду даваць прэмію раз у два гады».

Адам Воршыч

Прэмія Багушэвіча

У той жа дзень, 25 сакавіка, Беларускі ПЭН-цэнтар уручыць сваю прэмію імя Францішка Багушэвіча. Гэтая ўзнагарода прызначаецца за творы гістарычнага жанру. Сёлета на яе быў толькі адзін прэтэндэнт, і камісія па прэміі прагаласавала за ягоную кандыдатуру аднагалосна. Гэта Захар Шыбека са сваім «Нарысам гісторыі Беларусі 1795—2002». Урачыстая цырымонія адбудзецца ў Гістарычных майстэрнях (вул.Сухая, 25; мэтро «Фрунзэнская») а 13-й гадзіне.

Прэмія «Залаты апостраф»

25 сакавіка ў Доме літаратара а 18.30 адбудзецца прэзэнтацыя 8-га нумару часопісу «Дзеяслоў» з удзелам Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Пятра Краўчанкі. Адначасова будуць уручаныя першыя прэміі «Дзеяслова» «Залаты апостраф» у галіне прозы, паэзіі, а таксама за найлепшы дэбют. Імёны ляўрэатаў трымаюцца ў сакрэце і стануць вядомыя толькі на вечарыне.

Тацяна Вабішчэвіч

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У культурніцкай сталіцы РФ артыст Марыінскага тэатра выстраліў у 11‑гадовага саксафаніста — той кепска граў3

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

Зорны асілак з Чэрыкава расказаў, чаму змяніў Маскву на малую радзіму10

Чаму старэйшыя дзеці разумнейшыя за малодшых? Тлумачаць навукоўцы5

Пасажыры жорстка збілі жанчыну-таксістку — яна апынулася ў бальніцы7

КДБ прыходзіў да родных яшчэ аднаго віцебскага актывіста. Правялі ператрус1

У Касцюковіцкім раёне бацька параніў з ружжа 15‑гадовага сына

Зяленскі падзякаваў Ціханоўскай за падтрымку5

«Гэта пачуццё шчаслівага жыцця». Як больш за 40 тысяч чалавек плакалі, спявалі і абдымаліся на канцэрце Макса Каржа ў Бухарэсце28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну20

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць