Архіў

Чарнобыль: ад болю да бізнэсу

Новая зброя дзяржавы ў барацьбе з вынікамі Чарнобылю: супраць ізатопаў цэльзію і хронцыю будзе змагацца рынкавы laisser-faire. Гэта дазволіць канчаткова ліквідаваць у бюджэце чарнобыльскі артыкул, а ў гатэлі «Эўропа» бідэ можна будзе паставіць ня толькі ў нумарах, але і ў ліфтах.

Як піша «БГ», надоечы, выступаючы ў «палатцы», В.Цалко, кіраўнік Дзяржчарнобылю, падзяліўся з дэпутатамі геніяльным пражэктам: на працягу 2006—2008 г. замуціць на тэрыторыі чарнобыльскай зоны некалькі свабодных эканамічных зон (СЭЗ). Лёгіка ў Цалка, відавочна, такая: пачуўшы пра нізкія падаткі, у зону прыпрэцца легіён бізнэсмэнаў. Яны дадуць працоўныя месцы тубыльцам, а мясцовым бюджэтам — грошы.

У выніку эрбэшны бюджэт нарэшце скіне зь сябе хамут чарнобыльскіх расходаў і пераключыцца на больш цікавыя праекты — напрыклад будаўніцтва пяцізоркавага гатэлю «Эўропа» зь бідэ ў кожным нумары.

Як прызнаўся сам сп.Цалко, ідэя з СЭЗ належыць не яму, а экспэртам Сусьветнага банку.

Шкада, што фармат артыкулу не дазваляе разгорнута прэзэнтаваць чарнобыльскую канцэпцыю Сусьветнага банку, канкрэтна — яго славуты рапарт №23883-BY. Ен стракаціць вясёлымі пэрламі, якія не саступаюць бацькавым: «Сярэдні памер дзіцячай дапамогі стварае ў насельніцтва зоны гультайскія настроі і пазбаўляе стымулаў да працы. … Асноўнымі прычынамі праблемаў са здароўем жыхароў зоны зьяўляюцца алькаголь і паленьне».

Куды цікавей тое, што дзяржава зьбіраецца практыкаваць новы падыход вырашэньня праблем Чарнобылю — не за кошт прагрэсіўнага пераразьмеркаваньня бюджэтных асыгнаваньняў, а за кошт стварэньня прывабнага інвэстыцыйнага клімату.

Калі так, я б раіў сп.Цалку не спыняцца на ідэі СЭЗаў, а сьмела пераносіць на беларускую глебу ўвесь гістарычны досьвед камэрцыі.

Ёсьць такі бізнэс-плян — заснаваць «Ост-Чарнобыльскую кампанію», накшталт кампаній піратаў-купцоў у сярэднявечнай Эўропе. Кампаніі трэба даць падатковыя льготы і нават капэрскую ліцэнзію — дазволіць рабаваць усіх «чаўнакоў». Памятуючы пра посьпехі «Вэст-Індыйскай кампаніі» падчас калянізацыі Карыбаў, можна не сумнявацца, што зона хутка ператворыцца ў пяшчотнае вока Бэрмуды.

Або прыгадайце — якім быў раней імідж штату Нэвада? Так-так, радыяцыйна небясьпечная зона, таму што якраз тут знаходзіцца атамны палігон дзядзькі Сэма. Але не пасьпелі ў Лас-Вэгасе адкрыць першае казыно, як сюды набегла арда бізнэсмэнаў. А чым мы дурнейшыя? Галоўнае — болей фантазіі: хвойніцкі карнавал накшталт Марды-Грас «Чарнобыльскі шлях», нараўлянскае казыно з гульнявымі аўтаматамі «Трохрукі мутант», лоеўскае шоў «Сьвяцяшчыяся ліквідатары»…

Аднак аптымальны варыянт для напампоўваньня рэгіёну грашыма — не свабодная эканамічная, а свабодная дэмакратычная зона (СДЗ). Ярмошына мусіць хутчэй абвясьціць, што парлямэнцкія выбары ў зоне адбудуцца згодна з усімі міжнароднымі стандартамі — без папярэдняга галасаваньня, з празрыстым назіраньнем, без адмінрэсурсу, з роўным доступам да СМІ…

Ведаючы напалеонаўскія амбіцыі нашых дэмакратаў, гарантую, што ўсе будуць вылучацца ад зоны. У выніку абсалютная большасьць з 40 мільёнаў баксаў, якія Кангрэс зьбіраецца адшпіліць апазыцыі, абавязкова асядуць тут — на карысьць ахвяраў Чарнобылю.

Гэта дазволіць канчаткова ліквідаваць у бюджэце чарнобыльскі артыкул. Грошай будзе шмат. Так шмат, што ў гатэлі «Эўропа» бідэ можна будзе паставіць ня толькі ў нумарах, але і ў ліфтах.

Лёлік Ушкін, левы радыкал

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць