Архіў

Ён замінаў будаваць свабоднае грамадзтва

Надоечы ў цэнтры Масквы разагналі пікет, потым мітынг… Тэлеканал НТВ звольніў кіраўніка праграмы «Надоечы» Леаніда Парфёнава… Дума прыняла закон, які рэзка абмяжоўвае магчымасьці палітычных партый і правы грамадзян у арганізацыі рэфэрэндумаў… Ці ня праўда — сваім зьместам гэтыя паведамленьні нагадваюць паведамленьні зь Беларусі 7—8-гадовай даўнасьці?

Прыкладна ў той час у Менск прыехаў быў адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў НТВ Дабрадзееў. Ён сустракаўся зь сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, дзяліўся з калегамі вопытам стварэньня свабоднага й незалежнага тэлебачаньня. Празь нейкі час ён узначаліў інфармацыйныя праграмы на РТР — дзяржаўным расейскім тэлебачаньні. На той момант НТВ ужо таксама фактычна перайшло пад кантроль дзяржавы. Толькі некалькі праграм — сярод іх «Надоечы» й «Свабода слова» Савіка Шустэра — выбіваліся з агульнай плыні.

Але пасьля таго як Шустэр запісаў сваю праграму ў Менску з удзелам Лукашэнкі, «Свабода слова» пачала ўспрымацца як назва гумарыстычнай перадачы. Пасьля скандалу з Паўлам Селіным, які «няправільна» паказаў пахаваньне Васіля Быкава, трэба было любой цаной захаваць карпункт НТВ у Беларусі. Карпункт захаваўся. Але хто можа прыгадаць тэмы сюжэтаў цяперашняга карэспандэнта НТВ у Менску?

З падачы Герасімава быў звольнены Парфёнаў. Падстава — інтэрвію з Малікой Яндарбіевай, удавой забітага ў Катары Зелімхана Яндарбіева. Ва ўсім сюжэце — ані слова пра палітыку ці расейскія спэцслужбы, за выключэньнем, мабыць, рэплікі аднаго араба: «Так, я чуў, быў выбух. Забілі прэзыдэнта Чачэніі. Я думаю, гэта зрабілі расейцы ці нехта зь іншай краіны. Нейкія свае разборкі».

Забойцы экс-прэзыдэнта незалежнай Ічкерыі былі злоўленыя амаль на месцы злачынства. Гэта быў нечуваны правал спэцслужбаў, ганьба на ўвесь сьвет. А паколькі суд у Досе, у адрозьненьне ад Басманнага суду ў Маскве, непадкантрольны Крамлю, застаецца адно — адыграцца на журналістах.

Віктар Шандаровіч, аўтар праграмы «Лялькі», якая адной зь першых была некалі зьнятая з этэру НТВ, нядаўна пісаў з іроніяй: паспрабуйце ўявіць сабе ў праграме «Час» на 1-м канале — ну добра, не на першым, хай сабе на НТВ — рэпартаж зь фільтрацыйнага лягеру дзе-небудзь у Чачэніі… Цяпер гэтую агаворку можна зьняць.

Віталь Тарас

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць