Архіў

Паста нумар адзін

Пратакол сакрэтнага паседжаньня праўленьня кампаніі «Луколгейт»

Дырэктар: Сядайце. Я сабраў вас, каб паведаміць, што не задаволены вашай работай. Як сьведчыць статыстыка, папулярнасьць нашай зубной пасты падае. Усё больш і больш учорашніх спажыўцоў аддаюць перавагу «Эўрадэнту». Аддзел продажаў, што там у вас? Якія захады прымаюцца?

Першы Мэнэджэр: Штотыдзень ствараюцца новыя рэклямныя ролікі, якія дэманструюцца ў найлепшы час — у нядзелю ўвечары на нашым Бяззубым Тэлеканале. Асаблівая ўвага ў іх надаецца разьвянчаньню...

Дырэктар: Рэкляма! Вы толькі й знаеце, што канкурэнтаў у брудзе тапіць! Крычыцё, што ад «Эўрадэнту 5+» бывае карыес. А між тым ходзяць чуткі, што паражонныя ім зубы здымалі з натуры ў роце аднаго з найвышэйшых мэнэджэраў нашай кампаніі... Дзе пазытыў? Дзе станоўчы вобраз «Луколгейту»?

Першы Мэнэджэр: ...

Дырэктар: Сэлектар адключаны, можаце мне вазражаць.

Першы Мэнэджэр: Галоўнае — упэўніць спажыўца, што астатнія яшчэ горшыя. І ён купіць нашу пасту! Ён жа да яе прывык. Так ужо было!

Дырэктар (уздыхае): Тым, што прывыклі, — між намі — усё адно. Яны парашком «Сталін-гейт» некалі зубы чысьцілі. А пасьля жалезныя ўставілі.

Мэнэджэр з дубовым лісьцікам на каўняры: А харошы быў парашок...

Дырэктар: Але многія яго інгрэдыенты маральна састарэлі. Нам трэба новыя распрацоўкі. Аддзел навукі?

Другі Мэнэджэр: Хутка патэнцыйны спажывец, у якога ныюць зубы ад Бяззубага Тэлеканалу, ня зможа ўцячы ад нашае рэклямы і на спадарожнікавай талерцы. Праўда, уласны спадарожнік пакуль ня можам запусьціць, таму будзем трансьлявацца праз арандаваны ў братняга канцэрну «Зубарос».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Мікулевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць