Архіў

Недатыкальныя

Калі яго не пускаюць у Эўразьвяз, нагадваючы аб маральнай (прынамсі маральнай) адказнасьці за зьнікненьне людзей, ён пачынае абурана гаварыць аб прэзумпцыі невінаватасьці.

Ці была ў зьніклых магчымасьць нагадаць сваім катам аб той самай прэзумпцыі?

Некалі давялося бачыць фільм (здаецца, італьянскі), які атрымаў прыз на міжнародным фэстывалі кароткамэтражнага кіно. Фільм сапраўды кароткі, а сюжэт яго вельмі просты. Аднаму заслужанаму генэралу прысвойваюць самую высокую ўзнагароду. Калі яму ўручаюць ордэн у адмысловай каробачцы, састарэлы генэрал адчувае сябе на вяршыні шчасьця. Да выступу з ганаровай трыбуны з урачыстай прамовай у яго застаюцца лічаныя хвіліны, і тут генэрала падводзіць страўнік — арганізм ня вытрымаў эмацыйнай нагрузкі. Генэрал ідзе ў прыбіральню і там, седзячы на ўнітазе, дастае сваю новую бліскучую цацку, каб палюбавацца на яе. Раптам ордэн высьлізвае з рук. Генэрал спрабуе злавіць яго, але празь нязграбныя рухі той правальваецца ва ўнітаз. Генэрал закасвае рукавы… Тым часам высокая публіка і салдаты чакаюць генэрала. Праходзіць дзесяць хвілін, дваццаць… Нарэшце генэрал зьяўляецца на публіцы — потны, зь перакошаным тварам, увесь з галавы да ног у г…. У бруднай руцэ яго зьзяе зорка.

Зразумела, гэта карыкатура. Варта заўважыць пры гэтым, што вайскоўцы, асабліва генэралы, даўно сталі ўлюбёнымі пэрсанажамі карыкатурыстаў ва ўсім сьвеце. Генэрал — гэта такая тупая агрэсіўная жывёліна ў мундзіры, укрытая поўсьцю. У яго з пашчы капае сьліна, а ў руцэ заціснуты ўсе віды зброі, улучна з дручком. Прыкладна так савецкія карыкатурысты малявалі гітлераўскіх, а потым і натаўскіх афіцэраў. Савецкі афіцэр-мядзьведзь на амэрыканскіх карыкатурах выглядаў, зрэшты, ня большым інтэлектуалам.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Віталь Тарас

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць