Архіў

Загнаныя ў кут знайшлі выйсьце

12 кастрычніка ўвечары беларускія Інтэрнэт-старонкі замільгацелі паведамленьнямі,што дэмакратычныя кандыдаты могуць увадначас адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах.Тлумачылася гэта жорсткімі паводзінамі ўладаў, якія скасоўвалі рэгістрацыю найбольш пэрспэктыўным, найбольш моцным кандыдатам. Лідэры кааліцыі «5+» абвясьцілі пра тэрміновую нараду 13-га з гэтай нагоды й прэсавую канфэрэнцыю пасьля яе.

Такая пэрспэктыва напалохала ўлады. Ужо 13 кастрычніка старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына абвясьціла, што ЦВК ня будзе перашкаджаць апытаньню выбарцаў на выхадзе з выбарчых участкаў (экзыт-пул) 17 кастрычніка. У 2001 г. пазыцыя Ярмошынай была больш жорсткай: нельга, і ўсё!

«Сэнсацыяў ня будзе», — гэтымі словамі пачаў 13 кастрычніка прэсавую канфэрэнцыю кааліцыі «5+» старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Насуперак абвешчанаму напярэдадні, кіраўніцтва кааліцыі вырашыла не здымаць кандыдатаў-«дублёраў» зь перадвыбарчай гонкі. Больш за тое: тактыка здыманьня «дублёраў» у акругах на карысьць мацнейшага таксама будзе спыненая. Няма ніякае гарантыі, што пакінуты адзіны дэмкандыдат дойдзе да фінішу. «Самі мацнейшыя кандыдаты просяць нас пакінуць астатніх», — адзначыў старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка.

Гаворачы пра выбарчую кампанію, лідэры «пяцёркі» адзначылі выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу дзеля арганізацыі датэрміновага галасаваньня.

На выбарчым участку №480 Коласаўскай 106-й акругі за першы дзень, 12 кастрычніка, як сказаў лідэр ПКБ Сяргей Калякін, прагаласавала 42% усіх выбарцаў. Ён мяркуе, што датэрмінова на выбарчых участках прагаласуе каля 30% выбарцаў. «Лічыць гэтыя галасы волевыяўленьнем нашых выбарцаў я б ня стаў».

У акругах, дзе не засталося дэмакратычных кандыдатаў, «пяцёрка» заклікала галасаваць за кандыдата «супраць усіх». Па выніках выбарчай кампаніі кааліцыя мае выпусьціць «чорную кнігу» парушэньняў, зробленых уладнымі структурамі падчас выбарчай кампаніі й рэфэрэндуму. Сярод мераў, якія прыме «5+» пасьля кампаніі, Лябедзька назваў і такую: дэмпартыі будуць дамагацца ўнясеньня ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у іншыя краіны, тых, хто будзе займацца фальсыфікацыямі.

Сяргей Калякін паказаў нумар «СБ — Беларуси сегодня» за 14 кастрычніка (наступны дзень ад прэс-канфэрэнцыі) з агітацыяй за рэфэрэндум: «Сам нумар надрукаваны яшчэ ў выхадныя дні. Выходныя зьвесткі тут пазначаныя ў 800 тыс. асобнікаў, а насамрэч аддрукавана 3 млн 200 тыс. асобнікаў, якія далі арганізацыям сувязі для распаўсюду. Гэта фактычны крадзеж бюджэтных сродкаў, бо грошай у бюджэце на гэта няма».

Лідэры кааліцыі падтрымалі тактыку, агучаную праваабаронцам Гары Паганяйлам у «Народнай Волі»: у кабінцы для галасаваньня адарваць палову рэфэрэндумнага бюлетэню з подпісамі сяброў выбарчай камісіі й забраць з сабой. Адарваную частку можна перадаць альбо дэмакратычнаму назіральніку на самім участку, альбо ў месца, агучанае дэмкандыдатамі празь незалежную прэсу. «Многія сябры камісіяў задумаліся пасьля абвяшчэньня гэтай тактыкі: куды пойдуць іхныя подпісы? Яны ж празь нейкі час могуць быць далучаныя да крымінальнай справы, бо гаворка ідзе пра фальсыфікацыі», — адзначыў Лябедзька. Кааліцыя спадзяецца, што гэтую тактыку ёй удасца рэалізаваць прынамсі ў Менску і буйных гарадах. «Мы маем шмат зьвестак, што сябры выбарчых камісіяў адмаўляюцца ад фальсыфікацыяў», — адзначыў Калякін.

«18-га не заканчваецца гісторыя Беларусі, 17-га не заканчваецца нашая барацьба з гэтым рэжымам. Нашая асноўная задача — зрабіць так, каб падтрымка грамадзянамі дэмакратычнай апазыцыі складала не 25%, як летам бягучага году, а 50%», — вызначыў кірунак дзейнасьці «пяцёркі» Лябедзька.

Апазыцыя нечакана перахапіла ініцыятыву ў выбарчай гонцы. Улада баіцца байкоту. Шок выбарцаў, якія 17 кастрычніка пабачаць, што зь бюлетэняў выкрасьленыя дэмакратычныя кандыдаты, перадвызначыць лёс рэфэрэндуму. Адкладаючы канчатковае вырашэньне лёсу выбараў на суботу 16-га, дэмакраты маюць усе выгоды: напоўніцу выкарыстоўваюць магчымасьць агітаваць супраць рэфэрэндуму ды прапагандаваць свае ідэі. Апроч таго, пагрозаю байкоту «Пяцёрка» змушае лукашэнкаўцаў да суботы ўстрымацца ад масавых карных захадаў супраць дэмакратычных кандыдатаў. Пытаньне толькі ў тым, ці хопіць апазыцыі рашучасьці й адзінства для ажыцьцяўленьня супольнага пляну.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць