Архіў

Валадар цыклаў

Адразу пасьля шматпакутнай перамогі Джорджа Буша на прэзыдэнцкіх выбарах у 2000 г. я напісаў артыкул, дзе ўзяў на сябе сьмеласьць сьцьвярджаць, што Буш абавязаны перамагчы ў 2004 г., што б ні адбылося ў ЗША за гэтыя чатыры гады.

Вядома ж, сьцьвярджаў я гэта не ад вялікага захапленьня супярэчлівай, скажам так, асобай Буша, а выключна праз сваю веру ў ідэю гістарычных цыклаў.

У палітычным жыцьці, як і ў прыродзе, ёсьць свае вёсны, восені і зімы. Пэрыяды стабільнасьці, пасіўнасьці, грамадзкай абыякавасьці так ці іначай прыводзяць да назапашваньня рэфармісцкай энэргіі, зьяўленьня нездаволенасьці існуючым станам рэчаў. Сэнс кансэрватыўнага цыклу — вяртаньне да таго, што было разбурана папярэднім рэвалюцыйным пэрыядам, але часьцей за ўсё рэгрэс не заходзіць вельмі далёка, не зьнішчае ўсіх здабыткаў папярэдняй эвалюцыі — іначай не было б грамадзкага прагрэсу.

Вядома ж, тэорыя цыклаў — не аксіёма, а толькі тэндэнцыя, але якраз найлепшы прыклад гэтай тэорыі — ЗША, дзе пэрыяды рэвалюцыйных рэформаў і кансэрватызму зьмянялі адзін аднаго зь сярэдняй пэрыядычнасьцю 12—16 гадоў — хаця «рэвалюцыйныя» пэрыяды звычайна карацейшыя за пэрыяды «стабільнасьці». Часта, але не заўсёды, пэрыяды цыклаў супадаюць з кіраваньнем адпаведна дэмакратаў (рэфарматары) і рэспубліканцаў (кансэрватары). Прэзыдэнцтва дэмакрата Клінтана, што пачалося ў 1992 г., вылучалася моцным рэфармісцкім запалам — назавём хіба спробы Клінтана пераўтварыць сыстэму адукацыі і аховы здароўя, надаць новую ролю жанчынам і мяншыням — сэксуальным і нацыянальным. У час выбараў у 2000 г. рэфармісцкая тэндэнцыя ўжо заціхала і многія сярэднія амэрыканцы адчулі стомленасьць ад бурлівай клінтанаўскай эры.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Віталь Цыганкоў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць