Архіў

У мяне ёсьць свой праект

Адказам на такое пытаньне можа быць толькі праект, комплексны праект кансэрвацыі, рэстаўрацыі, рэканструкцыі.

Пляны, схемы, макеты, эскізы, абмеры, памеры, лічбы, сумы, каштарысы… Але я магу ясна ўявіць свой праект праекту. Мае тэзісы вельмі простыя.

1) Ня будзем сьпяшацца: насьпеў момант, калі трэба спыніцца й задумацца. Што мы хочам мець праз 25 гадоў? Спыніцца — гэта значыць абвясьціць мараторый на ўсе будаўнічыя работы на ўсёй тэрыторыі Старога гораду, апроч работ па кансэрвацыі будынкаў.

2) Пагаворым пра самае складанае: галоўная праблема і загана папярэдняй рэканструкцыі Старога гораду палягае ў тым, што цэласнасьць прасторы гістарычнай забудовы, уключна з рэльефам мясцовасьці і нават самімі будынкамі, не разглядаецца як нешта самакаштоўнае. Рэльеф штучна мяняецца, ацалелыя будынкі руйнуюцца да падмуркаў, на іхным месцы ставяцца (у найлепшым выпадку) фантазіі на тэму таго, што было да руйнаваньня. Ясная рэч, што такі падыход таньнейшы, але справа ня толькі ў гэтым. Шмат хто з архітэктараў не разглядае гістарычную забудову, а тым болей прастору і рэльеф, як нешта каштоўнае ў кантэксьце архітэктуры. І, можа быць, у такім кантэксьце мае рацыю. Але апроч архітэктурнага ёсьць іншыя кантэксты. Давайце пра гэта гаварыць. Паспрабуем яшчэ і яшчэ давесьці да ведама т.зв. «шырокай грамадзкасьці» тое, што кожны асобны гістарычны будынак, кожная цагліна ў сьцяне, кожнае старое дрэва і кожны камень у бруку, узятыя ўсе разам, уяўляюць для нас вялікую гістарычную, культурную і эстэтычную каштоўнасьць. А яшчэ яны ствараюць тое, што завецца духам гораду. Гэта тое, што нельга стварыць нанава. Гэта можна толькі адчуць, і гэта трэба захаваць.

3) Назапасім назапашанае — перачытаем напісанае пра Менск Купалам, Пясецкім, Кульбакам і адзначым на віртуальнай мапе гораду віртуальныя цікавосткі. Гэта ня будзе залішнім падчас працы над праектам, гэта спатрэбіцца таксама і пазьней, тады, калі мы будзем прыдумваць назвы для кавярняў, пісаць буклеты для турыстаў. Натуральна, што старыя назвы вуліц трэба вярнуць як мага хутчэй.

4) Паглядзім, што ацалела. Складзем рэестар ацалелых аб’ектаў, правядзем тэхнічную экспэртызу, вызначым тыя аб’екты, якія патрабуюць тэрміновай кансэрвацыі. Заапекуемся ня толькі будынкамі, але і іншымі складнікамі гістарычнага асяродзьдзя — брукам, вулічным асьвятленьнем, старымі дрэвамі ды іншым, калі пашанцуе гэтае іншае знайсьці.

5) Прааналізуем зробленае. Праекты рэканструкцыі гістарычнага цэнтру рабіліся неаднойчы, неаднойчы ўхваляліся і яшчэ болей разоў парушаліся. Што там ня так? Чаму гэтак часта ўносяцца папраўкі? Давайце апублікуем старыя праекты — будзе над чым прызадумацца! Убачым слабыя месцы, калі яны там ёсьць, а таксама паглядзім, што там можна ўзяць добрага і карыснага.

6) Падумаем, чаго не хапае. З улікам папярэдніх плянаў рэканструкцыі падумаем, што са страчанага (і ў якім выглядзе) варта было б узнавіць.

7) Дзе што з навейшага прыбраць. А чаму не? Я б палову дамоў 1960—1970-х зьнёс бы наагул. Стала б прыгажэй і чысьцей.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Міхал Анемпадыстаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Мама студэнткі-выдатніцы расказала пра выдаткі на выпускны15

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі не з’явіўся на пахаванне свайго забітага бацькі4

Прахалода ці спякота? Якога надвор'я чакаць на наступным тыдні3

У Малі паўстанцы і джыхадзісты атакавалі пазіцыі расійскага Афрыканскага корпуса

«Беларускі апантаныя сваім выглядам». Грэк-кіпрыёт пра жанчын у Мінску8

«Збаў цябе Госпад!» У Гродне 17‑гадовы Дзяніс уратаваў свайго аднагрупніка4

«Гэтае лета нам давядзецца крыху пацярпець». У Клецку праблемы з вадой, крэйда ў зямлі ўскладніла свідраванне1

Папулярны расійскі святар пасмяяўся з беларусаў24

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць