Свет

ХАМАС абвясціў пра роспуск свайго ўрада ў сектары Газа

Палесцінская групоўка ХАМАС паведаміла пра роспуск структуры, якая кіравала сектарам Газа амаль два дзесяцігоддзі. Кіраўнік так званага Камітэта надзвычайнага кіравання Махамед аль-Фара падаў у адстаўку, а сам орган спыніў дзейнасць, піша Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Abdel Kareem Hana

У ХАМАС заявілі, што гэта рашэнне павінна палегчыць перадачу цывільнага кіравання Нацыянальнаму камітэту кіравання Газай (NCAG), які ўзначальвае палесцінскі тэхнакрат Алі Шаат.

Паводле заявы прадстаўнікоў руху, роспуск урада з'яўляецца «жэстам добрай волі» і сведчыць пра гатоўнасць адмовіцца ад непасрэднага кіравання сектарам Газа дзеля прасоўвання палітычнага ўрэгулявання.

ХАМАС кантраляваў сектар Газа з 2007 года пасля ўзброенага супрацьстаяння з рухам «Фатх». Пасля ўступлення ў сілу рэжыму спынення агню паміж ХАМАС і Ізраілем у кастрычніку 2025 года групоўка неаднаразова заяўляла пра гатоўнасць перадаць цывільныя паўнамоцтвы, аднак пытанне яе раззбраення застаецца нявырашаным.

Нацыянальны камітэт кіравання Газай некалькі месяцаў не мог пачаць працу ў анклаве, паколькі яго ўезд туды, як паведамляецца, блакаваў Ізраіль.

Прадстаўнікі ХАМАС таксама заявілі, што праінфармавалі іншыя палесцінскія палітычныя сілы пра сваё рашэнне падчас сустрэчы ў Каіры. Паводле іх слоў, удзельнікі перамоў віталі гэты крок як магчымасць паскорыць пераход да новай сістэмы цывільнага кіравання.

Нягледзячы на гэта, ключавыя пытанні другога этапу пасляваеннага ўрэгулявання — раззбраенне ХАМАС, вывад ізраільскіх войскаў і будучая сістэма кіравання сектарам Газа — па-ранейшаму застаюцца прадметам супярэчнасцяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць