Архіў

Як паляшук кітайца зразумее

Афіцыйны Менск прыхільна ставіцца да кітайскай мадэлі разьвіцьця: кіраўнік дзяржавы назваў сацыяльную палітыку КНР узорам для краін СНД, на досьвед Пекіну раз-пораз спасылаюцца афіцыйныя ідэолягі. А Міхаіл Шыманскі за кнігі «Дзень добры, Кітай» і «Кітай з адкрытым сэрцам» атрымаў нават прэзыдэнцкую прэмію.

Што ж такое кітайская сацыяльная мадэль? Кітай моцна рэфармаваў эканоміку: скасаваў камуна-калгасы, сацыяльныя льготы, наствараў свабодных эканамічных зонаў. Зь іншага боку, сучасны Кітай — рэпрэсіўная і карумпаваная дзяржава.

Задавацца пытаньнем чаму СССР перастаў існаваць, а КНР — не, беларускія саветафілы ня хочуць, бо давядзецца прызнаць мэтазгоднасьць эканамічных рэформаў, рынкавых дачыненьняў. Таму апэлююць да катэгорый маральных.

У гэтым пляне паказальная кніга «Китай глазами белорусских журналистов» (Менск, 2003), поўная розных пэрлаў. «Кітайская сыстэма каштоўнасьцяў гуманная, накіраваная на разьвіцьцё найлепшых якасьцяў чалавека… Для заходняй сыстэмы каштоўнасьцяў характэрна зусім адваротная пабудова. Першае месца займае ў ёй хлусьлівасьць, зайздрасьць…» (с.121—123).

У кожнага свой вобраз той ці іншай краіны або культуры, але, калі мы хочам даць аб’ектыўную карціну, трэба падыходзіць з розных бакоў, інакш канфуз. «Тое, што на Захадзе мае сваю гістарычную каштоўнасьць… вынік рабаўніцтва… эўрапейскіх «дэмакратаў»… з Кітаю… Вярніце законным гаспадарам творы мастацтва… і чым будуць знакамітыя музэі (Эўропы. — В.Ш.)? Звычайнымі сховішчамі заходняга смецьця» (с.124), — мяркуе супрацоўнік Інстытуту сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў пры Аміністрацыі прэзыдэнта Леў Крыштаповіч.

Заслуговаюць увагі і некаторы іншыя перлы беларускіх сінафілаў: «Паляшук зразумее кітайца і не зразумее француза» (с.109).

Для аўтараў кнігі Кітай зь ягонымі васьмю партыямі, ляяльнымі да КПК, і імкненьнем супольна дзяліць славу і ганьбу» (с.87) — гэта мабыць, і ёсць мадэль той сыстэмы з канструктыўнай апазіцыяй, якую хоча бачыць у сябе наша ўлада.

Такую згадку пацьвярджае і журналіст газэты «Рэспубліка» Аляксандар Акулік: «Гэтыя ляяльныя партыі маюць свае газэты і часопісы, але дзейнасьць іх… кантралюецца кіроўнай партыяй. А ў нас? Хіба пры тым раздраі і ўсёдазволенасьці, якая квітнее ў апазыцыйных СМІ, можна дамагчыся адчувальнага эканамічнага посьпеху? Нам жыцьцёва важна дамагчыся маральнага адзінства грамадства» (с.193—194).

Я ні ў якім разе ня супраць эканамічных, культурных і іншых кантактаў з Кітаем. Кожная культура мае гуманістычныя пачаткі, і яны не супярэчаць ідэі дэмакратыі. Прыкладам чаму могуць быць наступнае выслоўе Мэн-цзы: «Калі начальнік ня ўмеець кіраваць, яго адхіляюць. А што рабіць, калі цэлай краінай кіруюць ня так, як трэба?» (Мэн-цзы).

Вацлаў Шаблінскі, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць