Архіў

Роза Люксэмбург і беларускае пытаньне

На допіс гэты падварухнуў мяне Валодзя Конан сваім лістом-запрашэньнем да абмеркаваньня гісторыі і традыцый Беларускай сацыялістычнай грамады.

Сустрэча зацікаўленых адмыслоўцаў мелася адбыцца, можа, і адбылася, у Менску на зыходзе лютага. Ня выпала, на жаль, скарыстаць з ласкавае прапановы даўняга сябры-пабраціма, хаця ў сваіх дасьледніцкіх засеках і адшукаў, здаецца, незацяганы матэрыял — здатны, мяркую, паглыбіць уяўленьні пра нашых пачынальнікаў-сацыялістаў, «грамадоўцаў», дакладней — пра міжнародны рэзананс іхняе дзейнасьці. Гаворка пра стаўленьне выбітнае дзяячкі польскага і нямецкага сацыял-дэмакратычнага руху да беларускага пытаньня. Скажам адразу: праблему гэтую яна заўважыла і на свой лад пракамэнтавала ў артыкуле «Нацыянальнае пытаньне і аўтаномія», надрукаваным у «Сацыял-дэмакратычным аглядзе» («Przegląd Socjaldemokratyczny». 1908. №6). З чвэрць веку таму падчас працы ў Варшаве скапіяваў я ў архіве некалькі старонак з гэтага рэдкага выданьня. Вось фрагмэнт з тае публікацыі ў маім перакладзе з польскае мовы:

«Найбольш шматлікую супольнасьць на тэрыторыі «Заходняга краю» прадстаўляюць беларусы, на долю якіх прыпадае ў Віленскай губэрні 61%, у Гарадзенскай 44% ад агульнага насельніцтва. Калі ж вычляняць беларускую нацыянальнасьць, то неабходна да чатырох згаданых літоўскіх губэрняў (Ковенскай, Віленскай, Гарадзенскай, Сувальскай. — А.К.) дадаць яшчэ губэрні Менскую, Магілёўскую, Віцебскую, а таксама Смаленскую — інакш кажучы, былыя ваяводзтвы Полацкае, Менскае, Віцебскае, Мсьціслаўскае і Смаленскае — колішнюю ўласна Белую Русь. Разам яны склалі б больш-менш поўны абшар гістарычнае Літвы, альбо пэўную тэрыторыю, адасобленую, прынамсі, гістарычнай традыцыяй і пэўнай грамадзка-эканамічнай супольнасьцю. Відавочна, гэтую тэрыторыю мае на ўвазе Беларуская грамада, дамагаючыся нацыянальнае аўтаноміі для «Заходняга краю» (або рэспублікі ў фэдэрацыі з Расеяй), уключна з тэрытарыяльна аўтаномным соймам у Вільні… Разам зь літоўцамі насельніцтва згаданых чатырох губэрняў складае ўнушальную лічбу 12 171 007 чалавек. Аднак з гэтае агульнае колькасьці на долю беларусаў прыпадае меней за палову — каля 5 і трох чвэрцяў мільёна (5 885 547). Нават зыходзячы з колькасных меркаваньняў, звужэньне аўтаноміі Літвы да беларускае нацыянальнасьці падаецца праектам вельмі праблематычным. Тым болей складанасьць пытаньня ўзрастае, беручы пад увагу эканамічна-грамадзкія варункі адпаведных нацыянальнасьцяў (апроч беларусаў у артыкуле разглядаюцца літоўская, габрэйская, польская супольнасьці краю. — А.К.). Беларусы на тэрыторыі свайго пражываньня прадстаўляюць насельніцтва выключна вясковае, сельскагаспадарчае. Да таго ж іх культурны ўзровень абумоўлены эканамічнымі абставінамі, вельмі нізкі. Непісьменнасьць настолькі пашырана, што Беларуская грамада вымушана была найперш пачаць ад заснаваньня «Асьветніцкага таварыства» дзеля пашырэньня элемэнтарнае асьветы сярод беларускіх сялян. Поўная адсутнасьць уласна беларускай буржуазіі, гарадзкой інтэлігенцыі ды самастойнага навукова-літаратурнага жыцьця на беларускай мове робяць ідэю нацыянальнай беларускай аўтаноміі проста невыканальнай».

Ня манімся палемізаваць зь небясспрэчнымі меркаваньнямі вядомай марксісткі — «арла рэвалюцыі» — скарэктаванымі, урэшце, далейшай хадой гісторыі і вызвольнай практыкай Беларускага Адраджэньня. Аднак варта адзначыць: на тагачасным марксісцкім абсягу (бальшавіцкага не чапаем) голас палымянае Розы быў ці ня першай праявай увагі да вызвольных парываньняў Беларускае грамады. Хаця яе дзеятворчы патэнцыял аўтарка яўна недаацаніла. Невыпадкова, Адольф Варскі, яе калега-пабрацім па рэвалюцыйным змаганьні, пазьней рэалістычна асэнсуе нігілізм свае таварышкі ў нацыянальным пытаньні, беларускім у прыватнасьці: «Гэта пэрспэктыва безнадзейнасьці, а не рэвалюцыі ў Літве і Беларусі» (A.Warski. Wybór pism. T.II. — Warszawa, 1958. S.499). Тым ня менш, з аднае гэтае акалічнасьці — засьведчанага нераўнадушша да Беларусі — можна пагадзіцца з прысутнасьцю на тапанімічнай мапе стольнага Менску імя Розы Люксэмбург, не раўнуючы прозьвішчам некаторых рэвалюцыяністаў «западнорусской» гадоўлі, для якіх беларуская нацыя наагул не існавала. Хоць згаданая акалічнасьць пакуль не адзначана ні ў гістарычных манаграфіях, ні ў энцыкляпэдычных даведніках. Цяпер гэты недагляд можна лічыць праз «Нашу Ніву» разьвязаным.

Масква

Каментары

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць