Архіў

З усіх старон

Правасудзьдзе па-швэдку

Швэдзкая паліцыя мусіць выплачваць усё большыя грошы грамадзянам за незаконнае затрыманьне. Летась 450 чалавек атрымалі кампэнсацыю за незаконыя дзеяньні паліцыі — агулам 2,3 млн крон (каля 250 тыс. эўра). Заканадаўствам забаронена дабаўляць дадатковы тэрмін зьняволеньня за ўцёкі з турмы, бо ўтрыманьне вязьняў — першы абавязак дзяржаўнай аховы, а не саміх пакараных. Апошнім часам абмяркоўваецца пытаньне стварэньня прыватных турмаў, якія будуць, на ўзор Брытаніі, карыстацца грашыма зь дзяржаўнага бюджэту. Усё гэта робіцца ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, дзе правы чалавека разглядаюцца вышэй за правы дзяржавы, якая выступае не як абстракцыя, а як існуючы дзяржаўны апарат. Тым часам на мінулым тыдні праграма швэдзкага тэлебачаньня «Халодныя факты» падрыхтавала гадзінны рэпартаж пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі і ўшчамленьне правоў зьняволеных.

АК, Стакгольм

Пад знакам «Пагоні»

25 сакавіка ў памяшканьні Сэнату Чэхіі адбыўся круглы стол «Ад таталітарызму й тыраніі да сапраўднай Незалежнасьці». Ініцыятарамі правядзеньня былі Зьвяз беларусаў замежжа, група сэнатараў на чале зь віцэ-старшынём верхняй палаты Эдвардам Оўтратам і прадстаўнікі «Міжнароднай амністыі». Удзельнікі дыскусіі абмяркоўвалі, як Эўропа (Чэхія ў прыватнасьці) і беларуская дыяспара ў Эўропе могуць дапамагчы беларускай справе, дэмакратызацыі Беларусі. Сэнатары Ярамір Шчэціна і Марцін Мэйстршык выказалі спадзеў, што хваля рэвалюцыйных падзей, якая пракацілася па Грузіі і Ўкраіне, хутка прыйдзе і ў Беларусь.

Прысутны

Дзень Волі ў Маскве

Каля двух дзясяткаў чалавек правялі пікет ля беларускага пасольства ў расейскай сталіцы, каб павіншаваць яго супрацоўнікаў з Днём Волі. Улады не дазволілі ні сьпяваць, ні слухаць музыку, але гэта не сапсавала настрою пікетчыкаў. Пікетоўшчыкі трымалі плякат «З Днём Волі!», бел-чырвона-белыя сьцягі й балёнікі. Для супрацоўнікаў пасольства быў падрыхтаваны віншавальны ліст на беларускай і расейскай мовах, дзе гаварылася: «Гэты дзень — наша сьвята як людзей, чые продкі пахаваныя ў Беларусі. Гэта і ваша сьвята як людзей, якія служаць беларускай дзяржаве». Пэрсанал пасольства прыняць лісты адмовіўся.

Баўтрамей Горбач, Масква

Каментары

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць