Літаратура1313

Хто атрымае прэмію «Дэбют»?

21 сакавіка. Галерэя «Ў» (пр.Незалежнасці, 37а).

У чацвер стануць вядомыя пераможцы прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў і ўручаецца найлепшым аўтарам, якія выдалі першую кнігу. Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях: проза, паэзія, пераклад.

Шорт-ліст намінантаў сёлета выглядае наступным чынам:

Паэзія:

Андрэй Адамовіч. Вершы Андрэя Адамовіча выходзілі ў «Нашай Ніве», траплялі ў польскія зборнікі сучаснай беларускай паэзіі і друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў».

Наста Манцэвіч. Яе кніга «Птушкі», у якой аўтарка сярод іншага закранула тэму аднаполага кахання, выклікала літаратурны скандал і ўвогуле стала адной з самых дыскусійных кніг 2012 года.

Кацярына Макарэвіч. Аўтарка кнігі «Соль і неспакой» у 2010 годзе стала фіналісткай конкурса маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш.

Проза:

Юлія Шарова. Яе раман «Don Giovanni або Памілаваны свавольнік» выйшаў у электронным выглядзе, і таксама выклікаў шэраг дыскусій. Што цікава, «Дон Джавані» мусіў выйсці яшчэ сем год таму.

Ксенія Шталянкова. Раман 16-гадовай Ксеніі Шталянковай «Адваротны бок люстра» таксама стаўся яскравай падзеяй у 2012 годзе — прынамсі, якасныя раманы для падлеткаў у беларускай літаратуры сустракаюцца рэдка.

Андрэй Пакроўскі. Кніга «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» трапіла ў лонг-ліст прэміі Гедройца, што для дэбютнай кнігі зусім неблагі вынік. Да таго ж Пакроўскі, абапіраючыся на досвед Сяргея Жадана, імкнецца не адставаць ад сучаснага літаратурнага працэсу.

Пераклад

Ганна Янкута. «Калядны Харал» Чарлза Дыкенса з’явіўся ў сярэдзіне снежня — у рэшце рэшт, найпапулярнейшы калядны твор займеў беларускую версію.

Павел Рааго. Жо Лангерава «Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л." Раман ахопліваю цэлую эпоху ў гісторыі Славакіі — ад перадваенных часоў да сталінізацыі.

Святлана Богуш. Рудольф Слобада «Розум». Знакавы для славацкай літаратуры раман таксама выйшаў па-беларуску.

Апроч намінантаў у імпрэзе возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Арлоў, Павел Бераговіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Валянцін Акудовіч і гурт «Рэха».

Уваход вольны. Пачатак, а 19-й.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае5

Паспяховы шэф-кухар з Індыі адкрыў рэстаран на Камароўцы1

Мінабароны прызнала падзенне беспілотніка на Мінск9

Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства88

У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць