Літаратура88

«Адваротны бок люстра»: у Беларусі з'явілася новая Пісьменніца

Прыгоды сучаснай дзяўчынкі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Адваротны бок люстра / Ксенія Шталянкова. — Мінск: Логвінаў, 2012. — 192 с.

Часта мы баімся (не хочам) называць беларускі фільм выдатным, кнігу айчыннага аўтара — цудоўнай. Стараемся заставацца нейтральнымі, прыкрываючыся «халоднымі» ацэнкамі. Калі ўзяць на сябе адказнасць, вылучыўшы твор беларускага пісьменніка, можна стаць мішэнню для нападкаў. Маўляў, «пра гэта напісаў замежны класік яшчэ паўстагоддзя таму». Альбо «на Захадзе такія рэчы выдаюць/здымаюць пачкамі».

Ну і хай сабе дзесьці там усё так добра. Але важна, лічу, каб і ў нас з’яўлялася такое ж толькі сваё і па-беларуску.

Раман Ксеніі Шталянковай «Адваротны бок люстра» — адкрыццё года сярод маладых аўтараў.

Беларуска напісала раман для падлеткаў пра прыгоды сучаснай дзяўчынкі ў ХVI стагоддзі. Ды не дзе-небудзь, а ў сталіцы ВКЛ — Вільні. Сюжэт, у прынцыпе, распаўсюджаны ў сусветным кіно і літаратуры. У Шталянковай ён — на беларускім матэрыяле.

15-гадовая Бася праз старажытнае люстэрка трапіла ў мінулае, дзе пазнаёмілася з 17-гадовым Міхалам. Паміж падлеткамі ўзнікае сімпатыя. І выяўленне пачуццяў адбываецца на фоне палітычных інтрыг у краіне.

Раман Ксеніі захапляе. Школьнік, які ўзяў бы кнігу ў рукі, не расцягне чытання. Канечне, няма на яе старонках псіхалагічных партрэтаў герояў, філасафічных разважанняў.

Гэта падлеткавая проза, напісаная такім самым падлеткам.

Калі гераіня ніякавее перад хлопцам, значыцца, гэта аўтарка прачула на сабе. Не адчуваецца нейкай нацягнутасці, калі б Ксенія пісала, не разумеючы ці не ведаючы чагосьці пра паводзіны моладзі.

Прыкра, што таленавітую аўтарку, якая напісала сваю кнігу яшчэ ў 16 (!) гадоў, не разгледзелі крытыкі, што яна не трапіла на добрага рэдактара.

Твор перад выхадам некалькі гадоў ляжаў у выдавецтвах, і ніхто не браўся яго надрукаваць. Давялося аўтарцы выдаваць сваімі сіламі. У выніку з тэкстам не папрацавала рука рэдактара і карэктара (аўтарка сама адмовілася ад іх). Хоць па-беларуску Ксенія гаворыць выдатна — я пераканаўся ў гэтым падчас гутаркі.

Ведаю, Ксенія задумала напісаць трылогію. І сёлета чакаецца другая частка. Было б добра, каб знайшоўся Марцін Кухта, які б пад адной вокладкай надрукаваў абедзьве часткі — з карэктурай і рэдактарам. Вядома, рызыка з пункту гледжання маркетынгу. Але як тады прасоўваць маладых, калі пастаянна баяцца? Трэба і рызыкаваць.

Замовіць «Адваротны бок люстра» Ксеніі Шталянковай можна тут.

Каментары8

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →