Спорт1313

Хакей. Канадскі трэнер зборнай Германіі павіншаваў нашу каманду з перамогай, прамовіўшы па-беларуску

Галоўны трэнер зборнай Германіі Пэт Картына падсумаваў вынік таварыскай сустрэчы супраць каманды Беларусі (3:4 буліты).

— Віншую майго калегу [сказаў па-беларуску]! :) Гэта быў добры таварыскі матч. Беларуская зборная выдатна каталася ў першым перыядзе, перайграла нас. Але пасля перапынку ўжо мы ўцягнуліся ў гульню, сталі дзейнічаць хутчэй, больш упэўнена, пачалі з’яўляцца моманты.

— Хто вам сказаў, як будзе «віншую» па-беларуску?

— Спытаў у беларусаў:), цытуе словы Картыны Goals.by.

Пэт Картына (Pat Cortina) нарадзіўся ў 1964 г. у канадскім Манрэалі. Мае італьянскія карані.

Прессбол дадае, што напярэдадні гульні Картына цікавіўся:

«У вас жа ёсць беларуская мова? Ці ўсё размаўляюць толькі на рускай?».
На адказ «У асноўным на рускай, але ёсць і беларуская…» Картына заўважыў: «Вось як… Я гэта і меў на ўвазе, калі згадаў пра нацыянальны гонар! Людзі ганарацца тым, хто яны такія, адкуль родам…»

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя7

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў15

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя7

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць