Свет55

«Абражаў рэлігію і Бога». Чачэнцы заявілі, што блогера ў Маскве не выкралі, а «прафесійна затрымалі» сілавікі

У Чачні пракаментавалі рэзананснае выкраданне блогера Арэга Шчапіхіна проста ў цэнтры Масквы.

Скрыншот відэа MSK1.RU

Чачэнскі міністр па нацпалітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Ахмед Дудаеў заявіў, што Шчапіхіна не выкралі, а затрымалі. І цяпер паліцыя праводзіць праверку.

Паводле яго слоў, Шчапіхін «затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія ўзаемадзейнічаюць з профільнымі ведамствамі Масквы».

Шчапіхіна правяраюць адразу па пяці артыкулах, у тым ліку за згвалтаванне, шпіянаж, распальванні нянавісці і публічныя заклікі да тэрарызму.

Як адзначыў Дудаеў, на сувязі з маскоўскімі праваахоўнікамі дэпутаты Дзярждумы ад Чачэнскай Рэспублікі — менавіта яны і перадалі паліцэйскім інфармацыю аб Шчапіхіне, піша Baza.

Дудаеў таксама раскрытыкаваў тэлеграм-каналы, якія звярнулі ўвагу на выкраданне чалавека ў Маскве ў сярэдзіне дня. Ён назваў гэтыя каналы «прадажнымі».

«Між тым, карыстальнікі сацсетак, не пакутуючыя на нацызм, адзначылі прафесійныя і зладжаныя дзеянні праваахоўнікаў, дзякуючы якім экстрэміст быў аператыўна затрыманы. Не сумняваюся, што ў яго адносінах будуць прыняты ўсе неабходныя меры працэсуальнага характару, як таго патрабуе закон», — адзначыў Дудаеў.

У паліцыі Чачні заявілі, што блогера абвінавачваюць у абразе пачуццяў вернікаў.

«Злачынец Шчапіхін, які адкрыта, публічна і неаднаразова заклікаў да этнічных чыстак і нацызму, абражаў рэлігію і Бога, а таксама выказваў відавочна экстрэмісцкія погляды і заяўляў аб намеры згвалтавання непаўналетніх дзяцей, быў не выкрадзены, а затрыманы», — гаворыцца ў паведамленні.

Невядомыя ў сярэдзіне дня сілай зацягнулі блогера Арэга Шчапіхіна ў багажнік «Мерседэса» з мігалкамі і спецыяльнымі нумарамі на Яраслаўскім вакзале ў Маскве. Пазней машыну спыніла паліцыя, але самога Шчапіхіна там ужо не было.

Каментары5

  • Чавус
    04.06.2025
    Законнае затрыманне не прадугледжвае пакаванне чалавека ў багажнік.
  • понятно
    04.06.2025
    Понятно, в России и её русском мире, осталась одна титульная нация - чеченцы.......
  • Чавус
    04.06.2025
    понятно, Паліцаі РФ, калі бачаць барадатых на прэстыжнай аўто, прымаюць стойку "Смірна" :)

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць