Грамадства

Колькі будзе каштаваць у новым навучальным годзе школьная форма

Школьная форма ў новым навучальным годзе будзе каштаваць ад 270 рублёў. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.

— Мы ўжо маніторылі камплектнасць у гэтым годзе. Думаю, кошт будзе недзе ад 270 рублёў. Зразумела, што дыяпазон цэн розны, але за 350 рублёў, думаю, можна будзе апрануць дзіця цалкам. Праўда, без партфеля, але адзенне можна будзе набыць, — сказала Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, адзінай школьнай формы ў 2025—2026 навучальным годзе не будзе — толькі рэкамендаваныя мадэлі для хлопчыкаў і дзяўчынак.

— Тое, што не будзе адзіных мадэляў або нейкіх канкрэтных сілуэтаў, канструкцый — гэта адназначна ў гэтым годзе. Будзе проста набор рэкамендацый, у рамках якіх само навучальнае завядзенне павінна лакальна прымаць нейкі рэжым працы, — дадала Таццяна Лугіна.

Прадпрыемствы «Беллегпрама» ўжо пашылі больш за мільён адзінак прадукцыі для школьнікаў да новага навучальнага года. Але калі спатрэбіцца, будуць выпускаць яшчэ — часам папулярныя мадэлі дашываюць яшчэ і ў верасні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром46

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром46

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць