Спорт2121

КХЛ забараніла мінскаму «Дынама» выкарыстоўваць беларускую мову падчас прэс-канферэнцый

Беларускі журналіст Вячаслаў Федарэнкаў распавёў, што Кантынентальная хакейная ліга ўвяла забарону на выкарыстанне беларускай мовы падчас прэс-канферэнцый.

«Яшчэ адна КХЛаўская навіна апошняга тыдня са знакам «мінус» — фактычна забарона Масквы на выкарыстанне беларусамі беларускай мовы. Спакваля гэта здарылася яшчэ некалькі гадоў таму, калі ліга пераходзіла на лацінку пры напісанні прозвішчаў на джэрсі гульцоў і засекла ініцыятыву Мінска выкарыстоўваць беларускую транскрыпцыю.

І вось — новае: на трэці год пачуўшы, што ўступы на трэнерскіх брыфінгах гучаць на мове Купалы, ліга нечага псіханула, вынесла «зубрам» «строгае з папярэджаннем», паабяцаўшы далей караць расійскім рублём.

Не ведаю, як у каго, а ў мяне гэта выклікала абуранае «чаго?!» І таму, што сумняваюся: ці наўрад аналагічную прынцыповасць Масква рызыкне праявіць у дачыненні, скажам, Хельсінкі або Заграба. І таму, што на секунду ўявіў,

як НХЛ, напрыклад, забараняе «Манрэалю» выкарыстоўваць французскую.

Пакуль не ведаю афіцыйнай пазіцыі дынамаўскага кіраўніцтва на гэты конт, але на яго месцы, прынамсі, паспрабаваў бы пазмагацца. Хоць бы з пачуцця нацыянальнага гонару. Калі перашкаджаюць нейкія пункты рэгламенту (зноў жа дзіўна, што пра іх КХЛ узгадала на трэці год),

трэба дамагацца яго змянення або агаворак для нерасійскіх клубаў, якія спакойна існуюць у частцы легіянерскага ліміту.

Балазе ёсць з кім у гэтай частцы сабраць кааліцыю, ды і самі па сабе мы ў міжнароднай лізе — не свінячы хвосцік. А то так і будзем займацца чыста пісаннем. Хай і на гербавай паперы, але на чужой, на што яе ўладальнік будзе паказваць пры любым зручным выпадку. А яно нам трэба?..», - сказаў Федарэнкаў.

Каментары21

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →