Грамадства66

Беларусы Нью-Ёрка адзначылі ўгодкі аднаўлення незалежнасці святочнай імпрэзай

Сяргей Навумчык, Вітаўт Кіпель, Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк

23 жніўня (нядзеля) у Беларускім цэнтры ў Нью-Ёрку на Атлантык-Авэню 401 адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная Дню аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (25.08.1991). У гэты дзень Дэкларацыі аб незалежнасці ад 27 ліпеня 1990 г. быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.

Пра падзеі таго часу распавёў Зянон Пазняк — непасрэдны іх удзельнік, лідар апазіцыі ў Вярхоўным Савеце. Са святам прысутных вітала госця з Канады — старшыня Рады БНР сп. Івонка Сурвіла.

Сп. Галіна Пазьняк па мастацку пранікнёна задэкламавала патрыятычныя вершы Ларысы Геніюш.

У другой палове імпрэзы адбылася прэзентацыя новых кнігаў, якія сваёй тэматыкаю непасрэдна зьвязаныя са сьвяткаваньне і ўдала дапоўнілі ягоную праграму.

Госьць з Прагі, журналіст Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, намесьнік старшыні Рады БНР сп. Сяргей Навумчык прадставіў свае дзве новыя кнігі пра падзеі 1994 і 1995 гадоў ў Беларусі, калі аднаўлялася наша дзяржаўнасць і як пачыналася станаўленьне маладой краіны. Ён таксама быў актыўным удзельнікам тых падзеяў.

Лідар Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) Вячка Станкевіч

Вядучая імпрэзы - старшыня Бруклінскага аддзела БАЗА сп. Тацьцяна Красоўская прадставіла слова прысутнаму госьцю - выбітнаму дзеячу беларускай эміграцыі ў ЗША сп. Вітаўту Кіпелю. Яна адзначыла, што менавіта беларуская эміграцыя захоўвала ў савецкія часы ідэю незалежнасці Беларусі і кожны год сьвяткавала ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. 

Моладзь прыйшла ў вышыванках

Сп. Кіпель прапанаваў увазе прысутных сваю кнігу ўспамінаў «Жыць і дзеіць», што выйшла сёлета ў Менску.

Ён падкрэсліў, што галоўны сэнс кнігі і адлюстраванага ў ёй ягонага асабістага жыцця як раз і ёсць гэтая ідэя змагання за незалежнасць Бацькаўшчыны. Усё, што рабіла эміграцыя, было накіравана дзеля таго, каб гэты дзень настаў.

Адмыслова на імпрэзу ў Нью-Ёрк прыехаў рэдактар кнігі, журналіст Радыё Свабода Сяргей Шупа, які таксама ўзяў слова і выказаў ўдзячнасць сп. Кіпелю за ягоную працу і тое, што ўсё гэта цяпер занатавана для гісторыі.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая ўкраінская акрабатка трагічна загінула ў Тайландзе, сарваўшыся з 15-метровай вышыні

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях22

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць