Грамадства33

У баях на Данбасе ва ўкраінскі палон трапіў 54-гадовы беларус Сяргей

Падчас баёў каля пасёлка Пятроўка Данецкай вобласці на Пакроўскім кірунку ва ўкраінскі палон трапіў грамадзянін Беларусі Сяргей Кузьменка, які ваяваў на баку Расіі.

Як паведамілі «Свабодзе» ў дзяржаўным украінскім праекце «Хачу жыць», якім займаецца Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, «Сяргей Анатольевіч Кузьменка трапіў у палон у траўні».

Да кантракту з расійскай арміяй ён жыў у расійскім горадзе Яраслаўль. Ваяваў стралком у другім батальёне 102-га мотастралковага палка 150-й дывізіі, якую пасля баёў пад Марыупалем фактычна давялося цалкам аднавіць — тады ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ўкраінскія сілы знішчылі мінімум 7 тактычных батальёнаў дывізіі. Падраздзяленні 150-й мотастралковай дывізіі дыслакуюцца ў Растоўскай вобласці Расіі.

Паводле інфармацыі праекта «Хачу жыць», Сяргей Кузьменка, хоць і жыў у Расіі, меў беларускі пашпарт.

Сяргей Кузьменка нарадзіўся 22 ліпеня 1971 года. Ён служыў у званні радавога. У Беларусі жыве яго 81-гадовая маці Лідзія Кузьменка.

Дэталі падпісання яго кантракту з расійскай арміяй невядомыя. У раней апублікаваных спісах беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, яго прозвішча не значылася.

З улікам Сяргея Кузьменкі цяпер ва ўкраінскім палоне знаходзяцца 8 грамадзян Беларусі. Раней у палон трапілі: Іван Шабунька, Сяргей Шустаў, Андрэй Лапатнёў, Яўген Камянькоў, Артур Яфрэмаў, Міхаіл Шалгун, Мікалай Жураўлёў.

Каментары3

  • Не факт…
    04.06.2025
    Па прозьвішчах.. яны расеяне хутчэй чым беларусы… як мой дзед сусед казаў “навалач”…
  • Андрусь
    04.06.2025
    А ў расійскім палоне - двое сапраўды беларусаў, а не проста тых, хто "мае беларускі пашпарт". Гэта - Ян "Тромблі" Дзюрбейка і Сяргей "Клешч" Дзёгцеў. Прэзідэнт Украіны В. Зэлэнські два тыдні таму ад кіраўніка арганізацыі "Беларуская супольнасць ва Украіне" Аляксея Францкевіча даведаўся, што гэтыя двое беларусаў знаходзяцца ў расійскім палоне з 26 чэрвеня 2022 года. Пазней, відаць, высветліўшы інфармацыю пра іх, ён заявіў, што расія не хоча аддаваць палонных беларусаў.
    Магчыма, Украіне мае сэнс націснуць на расійцаў, каб кагосьці з гэтых васьмёх пярэваратняў прынцыпова памяняць на палонных расіяю беларусаў?
  • Гг
    04.06.2025
    Не факт…, Алеся Пушкина из беларусов из-за фамилии тоже выпишешь?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць