Культура

Вуліца імя Кляшторнага зьявілася на радзіме паэта

Імя Тодара Кляшторнага вырашылі надаць новай забудове ў аграгарадку Камень на Лепельшчыне.


Тодар Кляшторны

Імя Тодара Кляшторнага вырашылі надаць новай забудове ў аграгарадку Камень на Лепельшчыне.

Да 105‑х угодкаў рэпрэсаванага паэта і перакладчыка на адным з 15‑ці нядаўна ўзьведзеных дамоў‑катэджаў сёньня зьявілася мэмарыяльная шыльда ў гонар вядомага земляка.

Паводле біяграфічных зьвестак, Тодар Кляшторны нарадзіўся ў вёсцы Парэчча Лепельскага раёну. Цяпер гэта зусім маленькае паселішча, і таму мясцовыя ўлады палічылі больш мэтазгодным ушанаваць памяць літаратара, назваўшы ў ягоны гонар вуліцу ў бліжэйшым аграгарадку Камень.

Зрэшты, у Камені яшчэ некалькі год таму быў створаны невялікі мэмарыльны музэй Тодара Кляшторнага ў мясцовым Доме культуры. Сярод экспанатаў ёсьць падарункi сваякоў паэта, ягоныя фотаздымкі і літаратурныя творы.

Тодар Кляшторны нарадзіўся 11.03.1903 г. у вёсцы Парэчча Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Вучыўся на рабфаку ў Воршы. У 1931 г. скончыў літаратурна‑лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газэтах і часопісах. Быў сябрам «Маладняка», «Узвышша», БелАПП. Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў, пераклаў на беларускую мову асобныя творы Ўл.Маякоўскага, М.Асеева, А.Безыменскага, М.Галоднага, А.Лахуці, Л.Первамайскага. Восеньню 1936 г.быў арыштаваны, 29.10.1937 г. яму была прысуджана найвышэйшая мера пакараньня. Расстраляны 30.10.1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Тодар Кляшторны на сайце Леаніда Маракова
Толькі адна ноч
Андрусь Белавокі. Курапаты: па сьлядох мінулага
Мікола Бусел. Ахвяры і каты
Аляксандар Класкоўскі. Вечнае беларускае пытаньне на краі курапацкай ямы
Сяргей Паўлоўскі. Таварыства мёртвых паэтаў

Каментары

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →