Здарэнні

СК расказаў падрабязнасці леташняга траўмавання пяці рабочых «Беларуськалія»

Па даных следства, днём 3 лістапада 2023 года на тэрыторыі 2-га рудаўпраўлення падчас спуску ў шахту былі траўмаваныя 5 работнікаў «Беларуськалія». Паводле СК, трагедыя адбылася праз перавышэнне службовых паўнамоцтваў 44-гадовым дзяжурным майстрам.

Днём 3 лістапада 2023 года пры апусканні клеці з людзьмі ў шахту, адбылося яе спыненне — блакіроўка аўтаматычным тормазам. Перазапусціць механізм у машыніста не атрымлівалася, пра што работнік паведаміў дзяжурнаму майстру.

Майстар участку, «паспадзяваўшыся на свой жыццёвы досвед і веды па працы пад'ёмнай машыны», вырашыў самастойна і хутка вызваліць працаўнікоў з клеці.

«Спецыяліст, карыстаючыся сваім становішчам кіраўніка, асабіста даў указанне электраслесару і машыністу, якія знаходзіліся ў залежным ад яго службовым становішчы, адключыць сістэмы бяспечнага тармажэння і ўтрымання пад'ёмнай машыны, як рабочага (аўтаматычнага), так і ручнога (аварыйнага), з мэтай апускання механізму пад уласнай вагой», — піша СК.

Далейшы працэс аказаўся непрадказальным. За лічаныя секунды адбылося вольнае падзенне клеці з павелічэннем хуткасці ад 0,0 м/с да 9,3 м/с, разам з працаўнікамі ў ёй. 

У выніку падзення клеці трое работнікаў атрымалі цяжкія траўмы, звязаныя з парушэннем апорна-рухальнага апарата, двое — аналагічныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх.

Арганізацыі нанесены ўрон у суме амаль 46 тысяч рублёў, што з'яўляецца асабліва буйным памерам. 

Дзеянні 44-гадовага жыхара Салігорска кваліфікаваны следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці па ч.3 арт. 426 (наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), здзейсненае з іншай асабістай зацікаўленасці, якія прывялі да цяжкіх наступстваў. 

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць