Грамадства3030

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews

Масква імкнецца рэалізаваць у Беларусі тое, што яна рыхтавала для Украіны, калі пачынала ў 2022 годзе вайну, адзначаюць эксперты.

Фота з сацыяльных сетак

На працэс русіфікацыі Беларусі звяртаецца ўвага ў артыкуле, які апублікаваны на сайце Euronews. Прыводзім яго асноўныя палажэнні.

Беларусы перажываюць новую хвалю русіфікацыі па меры таго, як Масква пашырае сваё эканамічнае, палітычнае і культурнае дамінаванне ў краіне. І ў гэтым няма нічога новага. У царскую эпоху і часы СССР Расія ўжо навязвала Беларусі сваю мову, сімвалы і культурныя інстытуты.

@feelmach Як вымірае беларуская мова #каліласка #нашаніва #беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі #беларускаямова #беларусь #мова ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Аднак пасля распаду СССР у 1991 годзе Беларусь стала аднаўляць сваю ідэнтычнасць, беларуская мова на кароткі час стала афіцыйнай, а бел-чырвона-белы сцяг замяніў чырвоны серп і молат савецкай эпохі.

Сітуацыя змянілася з прыходам у 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, які зрабіў рускую мову афіцыйнай нароўні з беларускай і прыбраў нацыянальную сімволіку.

Цяпер беларускую мову рэдка можна пачуць на вуліцах Мінска і іншых вялікіх гарадоў. Афіцыйны бізнэс вядзецца на рускай, яна дамінуе таксама ў СМІ. Лукашэнка размаўляе па-руску, а чыноўнікі пазбягаюць беларускай мовы.

Краіна атрымлівае расійскія крэдыты і танныя энерганосьбіты ўзамен за палітычны і вайсковы саюз з Масквою. Гэты альянс дазваляе Уладзіміру Пуціну размяшчаць войскі і ракеты ў Беларусі, выкарыстоўваючы яе ў якасці плацдарму для вайны ва Украіне.

«Я разумею, што наша Беларусь акупаваная… І хто там прэзідэнт? Не Лукашэнка. Прэзідэнт — гэта Пуцін», — прыгадвае аўтар артыкула словы Святланы Алексіевіч, заўважаючы, што Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 2015 года жыве цяпер у Германіі ў выгнанні.

«Беларускія дзеячы культуры сутыкнуліся з пераследам, сотні нацыянальных арганізацый былі зачыненыя. Эксперты адзначаюць, што Масква імкнецца рэалізаваць у Беларусі тое, што яна рыхтавала для Украіны, калі пачынала ў 2022 годзе вайну», — піша аўтар і заўважае, што цяпер зусім мала дзяцей вучацца на беларускай мове.

Аўтар звяртае ўвагу, што ў 1994 годзе каля 40% вучняў навучалася на беларускай мове, цяпер гэтая лічба складае 9%.

Гаварыць па-беларуску лічыцца праяваю апазіцыйнасці да Лукашэнкі і выражэннем нацыянальнай ідэнтычнасці. У той жа час, па словах аўтара кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай, «усё больш людзей хоча гаварыць на беларускай мове, якая стала сімвалам свабоды. Але баяцца гэта рабіць публічна».

У артыкуле прыводзіцца меркаванне аналітыка Валера Карбалевіча аб тым, што беларусы, як і ўкраінцы, хацелі больш цесных сувязей з Еўропай, што суправаджалася ростам іх нацыянальнай тоеснасці. «Але Крэмль хутка зразумеў небяспеку і пачаў працэс паўзучай русіфікацыі ў Беларусі».

Па словах Карбалевіча, гэта прывяло да з'яўлення прарасійскіх арганізацый, сумесных адукацыйных праграм і культурных праектаў, якія «раслі як грыбы пасля дажджу на фоне жорсткіх рэпрэсій супраць усяго беларускага».

Крэмль атрымаў карт-бланш пасля таго, як падтрымаў Лукашэнку ў час пратэстаў 2020 года.

«Сёння Лукашэнка плаціць Пуціну нашым суверэнітэтам. Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць, культура і мова з'яўляюцца нашай самай моцнай зброяй у барацьбе з рускім светам і русіфікацыяй», — цытуе аўтар словы Святланы Ціханоўскай.

Для прасоўвання рускай культуры і ўплыву ў чатырох гарадах Беларусі дзейнічаюць «Рускія дамы». Яны праводзяць семінары, кінаклубы, выставы і конкурсы.

«Мэта заключаецца ў тым, каб насадзіць расійскія наратывы так, каб як мага больш беларусаў успрымалі рускую мову як сваю ўласную. Крэмль не шкадуе сродкаў і дзейнічае маштабна, што можа быць асабліва эфектыўна і небяспечна ў сітуацыі, калі Беларусь апынулася ў інфармацыйнай ізаляцыі, а ўнутры краіны практычна не засталося нікога, хто мог бы супрацьстаяць Рускаму свету», — цытуе аўтар словы аналітыка Аляксандра Фрыдмана.

Артыкул завяршаецца словамі Паўла Латушкі аб тым, што «Пуцін яшчэ ў 2021 годзе апублікаваў артыкул, які адмаўляе існаванне незалежнай Украіны, і ўжо тады мы цудоўна разумелі, што ён мае аналагічныя мэты і ў Беларусі».

Каментары30

  • *_*
    18.09.2024
    Беларусь ужо даўно зрусіфікаваная. Між іншым - нрарод тое вітаў, і вітае дасюль. Рэжым толькі намагаецца тое давесьці да лагічнага скону, пакуль - раптам - не ачомае насельніцтва. Але страхі марныя. Беларусь даўно ментальна Расея.
  • Железный Дровосек
    18.09.2024
    Ўсё так. Нямытая расея рабоў «развіваецца» толькі тады, калі прысабачывае да сябе чужую краіну ды навязывае ізык кукушкіна з талстаеўскім. Ардзе заўсёды патрэбна гарматнае маргінальнае мяса для новага «развіцця». І самае лепшае— навязаць свае стэрэатыпы, каб саромеліся сваёй мовы, краіны,паходжання. Даволі прымітыўнае паскудства. Некаторых кал-хознікаў купіць можна. Мянтоў там усякіх,балаб з губопкамі—тых,у каго ад прыроды з мазгамі праблема. Ну дык і іх недаразвітыя цары з вешацелямі пыталісь,і што,атрымалась? Знішчылі мову?
    Цікава ,што адна з рыс недаразвітасці— іх прыродная немагчымасць суседнія народы ўявіць роўнымі сябе. Бо ў тых няма кукушкіна.
    І яны ўсё робяць для таго,каб іх успрымалі ворагамі. Даволі паспяхова. Так што ўперад—да развалу недабітага саўка. Галоўнае,не спыняцца. І часцей напамінаць татарам і якутам,што яны нетытульная нацыя.
    І алтайцам з дагестанцамі.
  • Вывад
    18.09.2024
    Вінаватыя ўкраінцы як правапераемнікі Кіеўсксй Русі

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →