Свет22

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА

З мілай жывёлінай малююць арты, ствараюць мемы і розны мерч. Але шалёная папулярнасць стварыла і небяспеку для яе. 

Му-Дэнг і гравітацыя. Фота з сацсетак заапарку

10 ліпеня 2024 года ў карлікавых бегемотаў Джона і Тоні, якія жывуць у тайландскім заапарку Каа Кхеоу ў горадзе Сірача, нарадзілася маленькая самачка. Па выніках апытанкі, у якой прагаласавалі 20 тысяч чалавек, ёй далі імя Му-Дэнг, што можна перакласці з тайскай мовы як «жвавая свінка».

Му-Дэнг пад струменем вады. Фота з сацсетак заапарку

І сапраўды, Му-Дэнг аказалася вельмі гарэзлівым і пацешным бегемотам. Наглядчык заапарка Атапал Нанды стаў рэгулярна дзяліцца ў сацсетках фота і відэа таго, як бегемоцік дурэе, носіцца па вальеры, але не заўсёды дае рады гравітацыі, робіць «кусь» за каленку наглядчыка, аказвае адчайны супраціў пры спробе яе пакупаць і шалее ад струменю вады. У любой сітуацыі бегемоцік выглядае вельмі экспрэсіўным і эмацыйным.

«Кусь» за нагу наглядчыка. Фота з сацсетак заапарку
Кантрольны «кусь». Фота з сацсетак заапарку

Му-Дэнг імгненна стала любіміцай інтэрнэту. Яе пацешнасць, няўклюднасць і бясшкодная агрэсіўнасць замілавалі ўсіх. Многія пазналі ў мілай жывёле з вылупленымі вачыма і шырока разяўленай бяззубай пашчай сваю ўнутраную рэакцыю на любыя жыццёвыя выклікі.

Сацсеткі запаланілі фотаздымкі, відэа, мемы і арты з карлікавым бегемотам. Заапарк нават вырашыў прадаваць адзенне і іншыя тавары з выявай Му-Дэнг.

Рэакцыя Му-Дэнг на дзеянні наглядчыка. Фота з сацсетак заапарку

Папулярнасць бегемоціка дазволіла заапарку ўпершыню за дзесяць гадоў павысіць кошт білетаў. Рост коштаў, насуперак асцярог персанала і адміністрацыі, не прывёў да падзення наведвальнасці. Наадварот, ён дапамог дастаткова разбагацець, каб пакрываць большую частку выдаткаў на ўтрыманне жывёл самастойна і не мець патрэбы ў знешняй падтрымцы.

Му-Дэнг стала інтэрнэт-мемам. Фота з сацсетак
Му-Дэнг стала інтэрнэт-мемам. Фота з сацсетак

Але папулярнасць таксама стала пагрозай для жывёлы. Наведвальнікі сталі паводзіць сябе агрэсіўна, кідаючы ў Му-Дэнг малюскаў і спрабуючы выліць на яе ваду, каб прыцягнуць увагу карлікавага бегемота і справакаваць на мемную рэакцыю. Заапарк вымушаны быў усталяваць дадатковыя камеры відэаназірання вакол вальера, а ўсім наведвальнікам, якія пагражаюць бяспецы жывёл, прыгразілі судом. Акрамя таго, каб задаволіць вялікую колькасць наведвальнікаў, для іх быў уведзены пяціхвілінны ліміт на тое, каб пабачыць Му-Дэнг.

Наведвальнікі заапарку, якія хочуць пабачыць Му-Дэнг. Фота з сацсетак

Карлікавыя бегемоты, якія сёння жывуць у Ліберыі, Сьера-Леонэ і Кот-д’Івуары, знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Разам са звычайнымі бегемотамі, якія раней насялялі большую частку Афрыкі, ліберыйскія карлікавыя бегемоты з’яўляюцца адзіным відам сямейства, які дажыў да нашага часу. Яшчэ ў XX стагоддзі навукоўцы лічылі, што бегемотавыя — найбліжэйшыя сваякі свінняў. Але найноўшыя генетычныя даследаванні паказалі, што гэта зусім не так, бегемотавыя — найбліжэйшыя наземныя сваякі кітоў.

@smile1.31 A cute little hippo with boundless energy.#foryou #animals #hippo #moodeng #cute ♬ original sound - Smile1.31

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Good
    18.09.2024
    Бозя бозя 🥰
  • Марына
    19.09.2024
    Сэрца хоць на трохi ўзрадавалася, гледзячы на маленькага тоўсцiка.

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага10

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з «Беларуськалія» і Беларускай калійнай кампаніі7

Карпенка: Магчыма, будзе прыняты закон аб замежных агентах9

Чалы тлумачыць, чаму ў Беларусі растуць даходы і людзі пабеглі па крэдыты3

ДМК: Грузапаток праз Беларусь знізіўся яшчэ на 30%2

У Расіі вайсковыя вучылішчы не могуць набраць курсы. Няма ахвотных7

«$120 — і я пакіну цябе ў спакоі». Махляр заблакаваў айфон беларускі і запатрабаваў выкуп

Муж уладальніцы кампаніі Wildberries зрабіў узброеную спробу захопу офіса, ёсць параненыя

Ці могуць беларусы, якім Швецыя адмовіла ў прытулку, разлічваць на перагляд рашэння? І што будзе з новымі заявамі?

Кавун каштаваў гарадзенцу 1578 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага10

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →